Практыка Эканомікі (гурток на паўзе)

На базе маладзёжнай арганізацыі Фаланстэр пачынае сустрэчы эканамічны гурток "Практыка Эканомікі".

Эканамічны крызіс абвастрыў праблемы неразумення шматлікіх механізмаў і працэсаў дзеяння сённяшняй айчыннай і сустветнай эканомік. Гэта праблема з’яўляецца надзённай, як для прадстаўнікоў уладных структур, так і для прадстаўнікоў тытульнай апазіцыі.  Таксама тычыцца большасці тутэйшых экспертаў і аналітыкаў. Не разумеючы сутнасці праблем, немагчыма і прапанаваць адэкватныя ды своечасовыя рашэнні, шляхі выйсця з крызіснай сітуацыі.

Мэта гуртка закрыць прабел у эканамічных ведах. А таксама згуртаваць актыўных зацікаўленых прыхільнікаў перамен у эканамічнай сферы. У перспектыве выпрацаваць шляхі вырашэння эканамічных праблем.

Нас не задавальняе сённяшняя беларуская эканамічная мадэль, але і да шырока вядомай альтэрантывы ў выглядзе неалібералізму мы ставімся з падазронасцю.

Нам важна, каб мадэль гаспадарання абараняла не толькі інтарэсы вузкага кола эканамічных паразітаў, а большасць насельніцтва, таму істотны не толькі паказчыкі прыбытку і эфектыўнасці, але і гнуткасць, экалагічнасць ды сацыяльная справядлівасць.

Летам мы распачалі ладзіць першыя пробныя сустрэчы гуртка, на якіх разбіралі фундаментальныя асновы эканамічнай механікі. Спярша мы звярнуліся да аналогій эканамічных сістэм з прыроднымі, а затым – да законаў утварэння грошай і правіл, якія іх рэгулююць. Восенню мы вырышылі працягнуць летняе пачынанне.

Далучайцеся!

Дзе: вул Захарава, 77а, пакой 2б
Калі: штоаўторак, 18:00
Тэлефануйце нам: +375 29 7530312
e-mail: siaroja@gmail.com

Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: