Турнір Нефармалаў. “Лучшим людям” першае месца

3 Сентября 2012

Нядзельнай раніцай футбольны вірус ахапіў мінскія двары: 2 верасня прайшлі адборачныя гульні Турніра Нефармалаў.

Абсалютным пераможцам сталі «Лучшие люди», якія не прайгралі ніводнага разу. Другое месца заняла каманда летуценнікаў “Dreamteam” , і трэцяе - “Патрыёт”.

Дзевяць мінскіх каманд, розных і па ўзросце і па футбольным майстэрстве спаборнічалі за права прадстаўляць Забей на рэспубліканскім Турніры Нефармалаў 15 верасня. Амбіцыйныя каманды з далёка несціплымі лозунгамі «Парвём всех» не збіраліся здавацца. Некаторыя ж, якія відавочна прайгравалі, ішлі толькі наперад, толькі ў атаку. Але тым і цікавейшым рабіўся футбол.

“Супольнасць Забей даволі масава папулярызуе футбол у нашай краіне і гэта выдатна. Мы не першы раз ўдзельнічаем і не першы раз перамагаем. Я рады, што вы дапамагаеце нам праяўляць сябе. Безумоўна большасць з нас гуляе і ў іншых лігах, але гэта іншае. Тут іншы ўзровень, іншыя пляцоўкі, тут часта гуляюць “брудна”, - дзеліцца ўражаннямі Сяргей - прадстаўнік каманды “Патрыёт”.

Дваравы футбол ахапіў усё навокал, а часам каля пляцовак спыняліся нават выпадковыя мінакі і актыўна пачыналі даваць эмацыйныя парады футбалістам. Каманды атрымалі шанец займець сваіх заўзятараў рознага ўзросту.

“Мінскі адбор - гэта магчымасць для камандаў патрэніравацца, паглядзець на сапернікаў, паспрабаваць сваі сілы. Для каманды агранізатараў - таксама прыглядзецца, аднавіць веды, перадаць вопыт і падрыхтавацца да Турніра Нефармалаў. Па выніку дня можна адзначыць, што мы гатовыя распаўсюджваць футбольны вірус сярод дваровых камандаў!” - кажа адна з арганізатарак турніру Марына.

“Лучшие люди” аказаліся сапраўды лепшымі і сталі абсалютнымі пераможцамі. Віншуем іх! 15 верасня астатнія каманды таксама смогуць паспрабаваць свае сілы падчас асноўнай падзеі вулічнага футбола - Турніра Нефармалаў-3.

Супольнасць Забей будуць прадстаўляць каманды "Dreamteam" і "Патрыёт".

Важная информация: 
' '
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: