Турнір Нефармалаў-3. Вірус футбола захапіў Мінск

16 Сентября 2012

Пераможцы мінскага адбору «Лучшие люди» пацвердзілі свой тытул чэмпіёнаў і 15 верасня выйгралі Турнір Нефармалаў-3, у якім бралі удзел 36 каманд з 10 беларускіх гарадоў.

Чэмпіянат, арганізаваны супольнасцю Забей, доўжыўся 12 гадзін, амаль ад світанку і да заходу, а групавыя матчы праходзілі на чатырох дваравых пляцоўках адначасова.

На турнір сабралося багата каманд: прадстаўнікі 13 ліг, аўтаномныя каманды з Мінску і рэгіёнаў, каманды розных навучальных устаноў. З палей сыходзілі гульцы з розным настроем, а вось прыходзілі амаль усе з амбіцыйнымі планамі. Сярод такіх можна адзначыць наступныя каманды: «Аква»(Брэст), «Викинг»(Барысаў), «G-Sound»(Віцебск), «BSEU White Stars»(Мінск), «РАПИД»(Жодзіна), «Рыси» (Гомель) ды інш.

«Вельмі прыемна бачыць каманды з іншых гарадоў, бо ў асноўным гуляем у Мінску і не ведаем іншагародніх каманд. Хочым таксама паехаць у які-небудзь іншы горад пагуляць. Крыху прыкра, бо маглі ўзяць і першае месца, прайгралі па пенальці. Хаця мы сюды прыйшлі больш затым, каб пагуляць, а не каб перамагчы», - кажа Дзіма, прадстаўнік каманды Dreamteam, што гуляла за супольнасць Забей і заняла трэцяе месца.

Турнір не абыйшоўся і без непрыемных момантаў: з пераломам нагі гульца каманды «Ліпень» увезла хуткая, гульцы ФК «Дэпо» ды «Дворяне» сутыкнуліся ілбамі, а з-за спрэчных момантаў некаторыя футбалісты ледзь не пабіліся.

Адкрыццём турніру стала віцебская каманда ФК «Хмель», якая прадстаўляла «Открытый кубок Хмеля» і заняла другое месца.

«ФК Хмель назваецца так, бо мы заўзятары футбола і любім піва! Мы яшчэ маладая каманда, але вельмі перспектыўная. Вельмі крута, бо ўдзельнічалі каманды не толькі з Мінску, але і з іншых гарадоў. Прадстаўлены нават гарады, назвы якіх і не ведаў раней. З усімі цікава гуляць, мы ня лічым сябе супэр камандай, але вельмі стараліся і думаю, што вынік неблагі», - лічыць Алесь Мінін, капітан каманды.

Гульцы з камандна-інжынернага інстытута «Лучшие люди», пераможцы леташняга турніра, пацьвердзілі свой тытул у гэтым годзе. Аднакурснікі па навучанню і сябры па жыцці перамаглі віцебчукоў з лікам 5:2 і сталі чэмпіёнамі трэцяга Турніра Нефармалаў.

«Гэта нейкая прыступка вышэй. Мы перамагаем ужо другі раз і гэта вельмі прыемна, бо гэта наш спосаб самавыражэння. Аднак хутчэй за ўсё мы больш ня будзем удзельнічаць, бо раз’едземся па розных гарадах. Мы ўсе вучымся на адным курсе і гуляем у футбол - гэта нас аб’ядноўвае. Калі на футбольным полі сварымся, гэта не пераносім у жыццё», - заўпэўнівае Уладзімір з «Лучших людей».

Супольнасць Забей шчыра віншуе прызёраў Турніра каманды «Лучшие люди», «ФК Хмель» і Dreamteam. Але не збіраецца спыняцца на дасягнутым:

«Патэнцыял мінскіх дваравых палёў невычарпаны. Шмат гарадоў яшчэ не далучыліся да арганізаванага вулічнага руху. Я упэўнены, што аматарскія футбольныя каманды з іншых краінаў таксама прагнуць далучыцца да гэтагай падзеі. Мы таксама хочам даць ім гэткі шанец, таму шмат часу для адпачынку не будзе»,- кажа арганізатар Турніру Міхаіл.

Арганізатарам цікава даведацца пра ўражанні ад Турніру. Запоўніць анкету можна па спасылцы: http://bit.ly/Rc7G03

' '
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: