Пресса о нас

Самаарганізацыя праз дваровы футбол

16 Июня 2011

Каманда энтузіястаў, якія называюць сябе супольнасьцю «Забей», ужо некалькі гадоў запар ладзіць па ўсёй Беларусі турнір па футболе сярод дваровых камандаў, спрыяючы самаарганізацыі маладых людзей ад Берасьця да Наваполацку, па ходу даносячы да падлеткаў інфармацыю пра беларускіх герояў: Вітаўта і Дзеда Талаша, Эмілію Плятэр і Казімера Малевіча. На выходных у Менску адбыўся фінал гульняў, які вызначыў лепшую зборную сэзону 2011 году.


' '

DIY! Футбол! Порядок!

13 Июня 2011

А между тем в Минске отгремел финал чемпионата по дворовому футболу. Соревнование называется «Турнир Пассионариев», а его учередителем является сообщество «Забей»

' '

Народныя навіны Віцебска. В Витебске состоялся отборочный тур футбольного Турнира Пассионариев

29 Мая 2011

28 мая в Витебске прошли отборочные матчи Турнира Пассионариев по дворовому футболу. Победителем витебского тура стала команда «Коннект».


' '

Радыё Рацыя: Футбольныя турніры з прысвячэннем беларускім героям

22 Апреля 2011

У Беларусі прайшлі першыя футбольныя турніры ў рамках кампаніі “Турнір Пасіянарыяў 2011 года: Эпоха герояў”.

Праводзіць акцыю грамадзянская ініцыятыва “Забей!”  У гэтым годзе турнір стартаваў ў Баранавічах і Маладзечне. Ён працягнецца да чэрвеня. А ўвогуле маладзёвыя дваровыя футбольныя турніры ладзяцца з 2006 года. Па словах аднаго з арганізатараў, маладзёвага актывіста Міхаіла Волчака, кожная гульня будзе прысвячацца аднаму з беларускіх герояў – змагарам, людзям дзеяння і ўчынкаў, якія пакінулі яскравы след у гісторыі.

Людзі-героі пакаленьня на турніры дваровых камандаў

4 Октября 2010
Ужо некалькі гадоў супольнасьць «Забей» незаўважна ладзіць чэмпіянаты дваровых футбольных каманд з усёй Беларусі, супольна распавядаючы ўдзельнікам пра Эмілію Плятэр і «будуючы новае грамадзтва». На мінулым уікэндзе былі падведзеныя вынікі першага футбольнага сэзону турніру ў новым фармаце.
Фінал Турніру пасіянарыяў. Менск, 2 кастрычніка. Фота zabej.info

Першы сэзон футбольнага Турніру пасіянарыяў, у межах якога сустракаюцца дваровыя каманды з розных гарадоў краіны, завяршыўся ў Менску. Высьветлілася, што самы лепшы дваровы футбол сэзону — у Рэчыцы (менчукі занялі другое месца), а самы галоўны пасіянарый краіны — Марат Казей.

    «Праз турнір мы хочам данесьці да яго удзельнікаў і навакольнага сьвету, што ў гісторыі нашай краіны былі людзі, якія верылі ў сваю ідэю, ставілі мэты і дасягалі іх, — кажа адна з арганізатараў турніру Марына. — Такіх людзей-героўя мы называем пасіянарыямі і бярэм зь іх прыклад».
' '

Сьвятое месца-2: нефармальныя моладзевыя ініцыятывы (аудиовыпуск)

28 Сентября 2010
22 верасьня ў Менску сотні пераважна маладых людзей выйшлі на вуліцы, каб разам пускаць мыльныя бурбалкі. Афіцыйная нагода гэтай акцыі — Дзень міру, абвешчаны ААН у 1999 годзе. Але большасьці тых, хто прыйшоў на Плошчу Незалежнасьці і ў Парк Горкага, няма справы да Асамблеі ААН — яны знайшлі ў інтэрнэце абвестку, патэлефанавалі сябрам і прыйшлі ў прызначанае месца, каб зрабіць нешта разам. Такіх людзей сабралася прыблізна пяць соцень чалавек.
' '

Неформалы проведут турнир по футболу

23 Сентября 2010
 
Каждый стиль, жанр в искусстве имеет ряд направлений. Те в свою очередь - свой ряд, и так до бесконечности. Сегодня дробление и измельчение стало символом эпохи не только в культуре. Похожее происходит и в футболе. Появляется множество небольших турниров: замкнутых, закрытых, разделённых.

Сообщество Забей уже несколько лет делает футбольный турнир среди дворовых команд и знает ситуацию не понаслышке.
Поэтому предлагает командам открытый формат участия: нужна команда, желание участвовать и несколько несложных  телодвижений в реализации этого желания (подробнее, как это сделать, можно прочесть на сайте zabej.info)
На этот раз активисты Забей предлагают Турнир Неформалов, на который планируют собрать команды неофициальных турниров, где у них будет возможность пообщаться и выяснить, какая уличная команда Минска сегодня самая сильная.

Сейчас подтвердили свою заинтересованность и участие организаторы Турнира Пассионариев, Лиги Футбола, Школьной Лиги Чемпионов и Street Football.
 
' '

Забей флешбэк

27 Июля 2010

Немного истории, техники, идей и планов от Забей в передаче интернет-видения tut.by

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

' '

Праект "Забей" - прэзентацыя чарговага нумару самвыдата

12 Февраля 2010
Стваральнікі часопіса “ЗАБЕЙ!ІНФО” прэзентавалі 11 нумар самаробнага выдання ды зладзілі лекцыю пра супольнасць "Забей" у кавярні "Добрыя мыслі" 11 лютага.
Суполка "Забей" утварылася ў 2006 годзе на падмурку грамадзянскае ініцыятывы "Час". Амбіцыйныя ініцыятары распачалі сваю дзейнасць з турніру па футболе сярод дваровых камандаў. Спачатку на глебе спорту ўдалося аб’яднаць мінскіх прыхільнікаў футболу, а далей турніры пачалі ладзіцца яшчэ ў 8 гарадах Беларусі. Праз час з ініцыятывы вылучыўся шэраг аб’яднанняў і суполак, сярод якіх праекты "Мы - дзецям", "Пошук" ды інш. У 2007 годзе на свет з’яўляецца самвыдат “ЗАБЕЙ!ІНФО”, а супольнасць пачынае фармуляваць акрэсленыя ідэі сваёй дзейнасці.

Адзін са стваральнікаў "Забей" Міхась Волчак:

- Праект "Забей" - гэта сацыяльна-культурнае дзеянне для стварэння права на прастору ў межах этнасу, краіны і культуры. Калі разглядаць этымалогію слова "забей" , то мы бачым яго ў іншым святле. Можна забіць гол, забіць сабе месца ў гісторыі, забіць на абыякавасць, быць дзёрзкім.