Ультрас-група Б12

user warning: Table './zabej_info/cache_form' is marked as crashed and last (automatic?) repair failed query: UPDATE cache_form SET data = 'a:22:{s:6:\"choice\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"radios\";s:14:\"#default_value\";i:-1;s:8:\"#options\";a:8:{i:0;s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";i:1;s:45:\"закон об авторском праве\";i:2;s:39:\"выдумка капиталистов\";i:3;s:50:\"враг свободного творчества\";i:4;s:32:\"шанс выбить бабло\";i:5;s:61:\"запрет копировать без разрешения\";i:6;s:27:\"вселенское зло\";i:7;s:25:\"что это такое?\";}}s:4:\"vote\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"submit\";s:6:\"#value\";s:20:\"Голосовать\";s:7:\"#submit\";a:1:{i:0;s:9:\"poll_vote\";}}s:5:\"#node\";O:8:\"stdClass\":42:{s:3:\"nid\";s:4:\"1157\";s:4:\"type\";s:4:\"poll\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:3:\"uid\";s:1:\"1\";s:6:\"status\";s:1:\"1\";s:7:\"created\";s:10:\"1346229331\";s:7:\"changed\";s:10:\"1346229532\";s:7:\"comment\";s:1:\"0\";s:7:\"promote\";s:1:\"1\";s:8:\"moderate\";s:1:\"0\";s:6:\"sticky\";s:1:\"0\";s:4:\"tnid\";s:1:\"0\";s:9:\"translate\";s:1:\"0\";s:3:\"vid\";s:4:\"1157\";s:12:\"revision_uid\";s:1:\"1\";s:5:\"title\";s:37:\"Что такое \"копирайт\"?\";s:4:\"body\";s:0:\"\";s:6:\"teaser\";s:366:\"* надпись снизу сайта, на книге и т.п.\n* закон об авторском праве\n* выдумка капиталистов\n* враг свободного творчества\n* шанс выбить бабло\n* запрет копировать без разрешения\n* вселенское зло\n* что это такое?\n\";s:3:\"log\";s:0:\"\";s:18:\"revision_timestamp\";s:10:\"1346229532\";s:6:\"format\";s:1:\"0\";s:4:\"name\";s:5:\"admin\";s:7:\"picture\";s:0:\"\";s:4:\"data\";s:175:\"a:4:{s:18:\"admin_compact_mode\";b:1;s:17:\"mimemail_textonly\";i:0;s:5:\"block\";a:1:{s:5:\"block\";a:1:{i:1;i:1;}}s:13:\"form_build_id\";s:37:\"form-2c13ec067a18697cb7b7629d6ebdb4d5\";}\";s:7:\"runtime\";s:1:\"0\";s:6:\"active\";s:1:\"1\";s:6:\"choice\";a:8:{i:0;a:3:{s:6:\"chtext\";s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"78\";s:7:\"chorder\";s:1:\"0\";}i:1;a:3:{s:6:\"chtext\";s:45:\"закон об авторском праве\";s:7:\"chvotes\";s:3:\"108\";s:7:\"chorder\";s:1:\"1\";}i:2;a:3:{s:6:\"chtext\";s:39:\"выдумка капиталистов\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"14\";s:7:\"chorder\";s:1:\"2\";}i:3;a:3:{s:6:\"chtext\";s:50:\"враг свободного творчества\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"34\";s:7:\"chorder\";s:1:\"3\";}i:4;a:3:{s:6:\"chtext\";s:32:\"шанс выбить бабло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"27\";s:7:\"chorder\";s:1:\"4\";}i:5;a:3:{s:6:\"chtext\";s:61:\"запрет копировать без разрешения\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"80\";s:7:\"chorder\";s:1:\"5\";}i:6;a:3:{s:6:\"chtext\";s:27:\"вселенское зло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"20\";s:7:\"chorder\";s:1:\"6\";}i:7;a:3:{s:6:\"chtext\";s:25:\"что это такое?\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"33\";s:7:\"chorder\";s:1:\"7\";}}s:10:\"allowvotes\";b:1;s:4:\"vote\";i:-1;s:4:\"path\";s:9:\"poll/1157\";s:4:\"tags\";a:0:{}s:22:\"last_comment_timestamp\";s:10:\"1346229331\";s:17:\"last_comment_name\";N;s:13:\"comment_count\";s:1:\"0\";s:8:\"taxonomy\";a:1:{i:40;O:8:\"stdClass\":8:{s:3:\"tid\";s:2:\"40\";s:3:\"vid\";s:1:\"4\";s:4:\"name\";s:23:\"Забей!Группа\";s:11:\"description\";s:0:\"\";s:6:\"weight\";s:1:\"0\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:4:\"trid\";s:1:\"0\";s:15:\"v_weight_unused\";s:3:\"-10\";}}s:1:\"0\";b:0;s:9:\"locations\";a:0:{}s:8:\"location\";a:0:{}s:10:\"page_title\";s:0:\"\";s:9:\"nodewords\";a:2:{s:11:\"description\";a:1:{s:5:\"value\";s:198:\"сайт сообщества забей. дворовый турнир, культурно-политический журнал, медиа активизм, политичное движение.\";}s:8:\"keywords\";a:1:{s:5:\"value\";s:602:\"автономия, активизм, акции,антиглобализм, банда, беларусь, видео, глобализм, группа, движение, журнал, забей, зин, зинслёт, кинобункер, медиафронт, минск, мондиализм, национализм, неолиберализм, партия, подкасты, пассионарии, политика, проекты, родина, сообщество, турнир, фашизм, футбол, белоруссия, zabej, movement, community, belarus, action, group, activity\";}}s:8:\"readmore\";b:0;s:5:\"links\";a:2:{i:0;a:3:{s:5:\"title\";s:35:\"Предыдущие опросы\r\n\";s:4:\"href\";s:4:\"poll\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:36:\"View the list of polls on this site.\";}}i:1;a:3:{s:5:\"title\";s:20:\"Результаты\";s:4:\"href\";s:17:\"node/1157/results\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:30:\"View the current poll results.\";}}}}s:6:\"#block\";b:1;s:6:\"#cache\";b:1;s:6:\"#theme\";s:9:\"poll_vote\";s:11:\"#parameters\";a:4:{i:0;s:16:\"poll_view_voting\";i:1;a:3:{s:7:\"storage\";N;s:9:\"submitted\";b:0;s:4:\"post\";a:0:{}}i:2;r:19;i:3;b:1;}s:9:\"#build_id\";s:37:\"form-69aa03dc283b24d44310ccd307ab3b04\";s:5:\"#type\";s:4:\"form\";s:11:\"#programmed\";b:0;s:13:\"form_build_id\";a:4:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:37:\"form-69aa03dc283b24d44310ccd307ab3b04\";s:3:\"#id\";s:37:\"form-69aa03dc283b24d44310ccd307ab3b04\";s:5:\"#name\";s:13:\"form_build_id\";}s:7:\"form_id\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:16:\"poll_view_voting\";s:3:\"#id\";s:21:\"edit-poll-view-voting\";}s:3:\"#id\";s:16:\"poll-view-voting\";s:12:\"#description\";N;s:11:\"#attributes\";a:0:{}s:9:\"#required\";b:0;s:5:\"#tree\";b:0;s:8:\"#parents\";a:0:{}s:7:\"#method\";s:4:\"post\";s:7:\"#action\";s:16:\"/zin/article/642\";s:9:\"#validate\";a:1:{i:0;s:25:\"poll_view_voting_validate\";}s:12:\"#after_build\";a:2:{i:0;s:25:\"checkall_form_after_build\";i:1;s:20:\"wysiwyg_process_form\";}}', created = 1510973293, expire = 1510994893, headers = '', serialized = 1 WHERE cid = 'form_form-69aa03dc283b24d44310ccd307ab3b04' in /home/zabej.info/public_html/includes/cache.inc on line 112.
7 Июля 2009
2008 год можна залічыць у актыў беларускаму футболу. Зборныя Аргенціны, Германіі, Англіі гралі са зборнай Беларусі, БАТЭ супрацьстаяў мадрыдскаму Рэалу, Ювэнтусу  ды Зеніту. Сапернікі зорныя, фанаты ў іх сур’езныя, што мы можам супрацьставіць на трыбунах прыезджым гасьцям? Пра становішча на трыбунах падчас матчаў зборнай Беларусі і пагутарым з Андрусем – пачынальнікам фан-групоўкі Б12.

Ідэя супольнага паходу на гульні зборнай з'явілася на форуме «прэсбола» яшчэ ў 2005 годзе і звалась “Спяваем разам”. Збіралісь вывучыць пару-тройку нацыянальных песень і прыйсці ўсімі форумцамі на адзін сектар ў чырвоных майках. Але ініцыятыва памерла, непаспеўшы зарадзіцца з-за адсутнасці лідара. Цераз год 20-25 чалавек, у асноўным сябры і тыя, хто “клюнуў”  на інэт-агітацыю, аб’ядналіся вакол Андруся, які вырашыў узяць на сябе арганізатарскія абавязкі.


Ультрасы і хуліганы

ZABEJ. Хто Вы? Фан-групоўка, фан-клуб, банда, фірма?

A (Андрусь). Назваць нас можна фан-групоўкай, бо ёсьць людзі, якія пра каляфутбол (маю на ўвазе не хуліганізм, а шырокае паняцце - усё тое, што звязана з фанамі, з падзеямі вакол футболу) ведаюць мала і не цікавяцца гэтай тэмай. Але апошнім часам, пасля таго, як усталяваўся пэўны касцяк надзейных людзей, я бачу, што большасьць з нас - тыповыя ультрасы без элементаў футбольнага хуліганізму і гвалту. У Б12 няма хуліганаў, але на сектар яны мабыць і прыходзяць - за ўсімі не ўсочыш. Мы былі б ня супраць, каб нават хуліганы хадзілі на сектар, бо людзі ў тэме: хутка могуць адаптавацца і падтрымаць шызу на сектары. Галоўнае, каб не высьвятлялі адносіны паміж сабой на зборнай.

ZABEJ. Ваша групоўка радыкальна супраць хуліганізму?

А. Нам гэта проста нецікава. Гэта ня тое, чаго мы хочам ад футболу, але гэта ня значыць (магу казаць толькі за сябе, канешне), што, напрыклад, на тым жа выездзе, калі на мяне прыгнуць ці будуць вычварацца з нашых нацыянальных сымвалаў, я буду уцякаць. Проста павінна быць так: тыя, хто хочуць акрамя футболу яшчэ і адрэналіну, не павінны замінаць тым, хто хоча толькі футболу. Спадзяюся, што ў будучым не давядзецца кулакамі махаць, але ў тым жа Мальмё, дзе моладзевы ЧЕ, фірма мацёрая, хто ведае як там будзе.

Пошук патэнцыялу

ZABEJ. Наколькі развітае рэгіянальнае прадстаўніцтва?

А. Насамрэч, малавата: літаральна некалькі чалавек з іншых гарадоў. Па-першае, няма каму там тэму развіваць, па-другое, людзі ўсё роўна адарваныя ад жыцьця фан-клубу атрымліваюцца. Канешне, у перспектыве трэба над гэтым пытаннем працаваць, але трэба, каб увага да зборнай падрасла перш за ўсё, каб быў матэрыял для ідэалагічнай працы (усміхаецца). Трэба некалькі станоўчых гучных вынікаў, напрыклад, перамога над харватамі.

ZABEJ. А сам спрабаваў звязацца ці запрасіць лідэраў груповак клубных?

А. Скажам так: з тым жа менскім Дынама не ўсё так адназначна, бо там і палітычныя розныя плыні ёсць, і стаўленне да матчаў зборнай рознае. На маю думку, і мы ў вачах гэтых хлопцаў (напрыклад, тыя ж Лэдс82) пакуль ніякага аўтарытэту не маем, каб нас на сэктары слухаць. А правінцыйныя фанаты на матчах зборнай не такія частыя госці. Размова пра тое, што людзі прабіваюць максімальную колькасьць выездаў за клуб за сезон, і грошай на зборную банальна не стае. Клуб - на першым месцы. Канешне, асобныя прадстаўнікі ездзяць: НС-12 (Гародня), Другі фронт (Віцебск). Але масава яны не прыязджаюць, таму наш сектарны патэнцыял павысіць ня могуць.

ZABEJ. А што маеш на ўвазе пад палітычнымі плынямі?

А. Ну, ІМХО, ёсць частка фанатаў, якія моцна хіляцца ў бок расійскага шавінізму датычна беларускай нацыянальнай ідэі, таму дужа сумняваюся, што яны будуць падтрымліваць наш рух, які моцна стаіць на беларускіх этнацэнтрысцкіх пазыцыях. Пра Тарпеда нічога падрабязнага сказаць не магу, але мне здаецца, што яны замкнёны на КаляФутболе і іншыя тэмы іх мала цікавяць. Плюс да гэтага ёсць аповяд аднаго з былых лідараў тарпедаўскага руху, які сцвярджае, што, нягледзячы на нейтралітэт, пасля матчаў зборнай па дарозе да хаты яго могуць шлёпнуць дынамікі, таму ён не ходзіць на зборную.

ZABEJ. А МТЗ-РЫПА? З імі кантакт спрабавалі знайсці?

А. З МТЗ кантактаў ніякіх ня будзе! Мне ўсё роўна, што там у іх з Дынама адбываецца, але тут проста размова пра тое, каб праблем не было потым з Дынамікамі. Таму катэгарычна ніякіх кантактаў.

ZABEJ. Спрабавалі кантактаваць з нацыяналістычнымі арганізацыямі (Правы Альянс, БНФ) ці, наадварот, можа з БДСМ з іх неабмежаванымі здольнасцямі?
А. Па-першае, гэта супярэчыць статуту фан-клуба, па-другое, нам не патрэбны праблемы з КДБ. Галоўная мэта - развіваць моцны супорт на зборнай. Па-трэцяе, апошнія гады ўсе арганізацыі такога кшталту здаюцца мне не вартымі ўвагі структурамі (гэта пры тым, што я ўмераны нацыяналіст). Хопіць пакуль што таго, што мы не карыстаемся афіцыйным сьцягам. На гэтым наша апазіцыйнасьць пакуль абмяжоўваецца. Ну, а пра БДСМ няма чаго размаўляць. З ТАКІМІ ніякіх спраў быць ня можа ў нас у прынцыпе!

Выезд у Львоў

ZABEJ. Ва Львове на нашым сектары было шмат  БЧБ (рэд. Бел-Чырвона-Белых сцягоў), былі і афіцыйныя сцягі. Хочаш сказаць, не вашых рук справа?
А.  У фан-клубе большасць усё ж нацыянальна свядомыя. А на выездзе людзі маюць рэдкі шанец ўзяць на футбол той сцяг, які захочуць. Таму некаторыя ўдзельнікі сапраўды былі з БЧБ, але былі і з чырвона-зялёнымі. На выездах палажэнні статуту наконт сімволікі не працуюць.

ZABEJ. Львоў… Што за траблы ў вас узніклі з мясцовымі?
А. Наш, так бы мовіць, моб спакойна папіваў піва і аглядаў архітэктуру горада, а потым засеў у кавярні ў цэнтры. І раптам дымавая шашка паляцела ў кавярню і з суседняй вуліцы на нас хацелі скокнуць хахлы. Іх было менш за нас, але ж гэта толькі дзякуючы мясцовым копам, якія нейтралізавалі другую частку агрэсараў.
У нашым фан-клубе людзі з хуліганізмам фактычна ніколі не сутыкаліся, плюс да ўсяго дзяўчыны былі на выездзе. Таму спачатку была моцная мітусня і амаль што паніка, некаторыя рынуліся ўцякаць, але больш цвярозыя хутка іх супынілі. Паставілі першы шэраг абаронцаў (перастроіцца дапамог адзін хлопец, якія невядома адкуль намаляваўся, па некаторых звестках, фанат Хіміка.). Пачалі чакаць, калі хахлы да нас дарвуцца. Біцца не хацелася, але ўцякаць таксама ніхто не збіраўся. Таму чакалі і рыхтаваліся абараняцца. Потым падыйшоў чалавек з боку хахлоў і спытаў у аднаго з нашых, ці мы хуліганы. Яму адказалі, што не. Тады ён выбачыўся, і большая частка іх моба знікла. Быццам бы адразу неясна было, што 50 чалавек у аднолькавых майках і абсалютна не па стылю апранутыя – звычайныя заўзятары футболу! Дарэчы, яшчэ да таго, як вырашылася гэтае пытаньне, нас закідвалі піўнымі бутэлькамі, нашчасце толькі аднаму чалавеку патрапіла ў плячо, абышлося. Потым мянты падагналі аўтобус, і мы пагадзіліся паехаць на стадыён. Там, дарэчы, некалькі кіламетраў да яго было, таму гэтак дабраліся хутка, зручна і без эксцэсаў.

ZABEJ. Акрамя вас тады ў Львоў прыехала шмат клубных беларускіх фанатаў. Як шызелася разам?
А. Сінхроннасьці дасягнуць не атрымалася, бо ў нас усё ж свой распрацаваны рэпертуар, а (спадзяюся, не пакрыўдзяцца на мяне нашы фанаты клубныя, але датычыцца ўсіх, акрамя Дынама і яшчэ пары-тройкі клубаў) у клубных фанаў гадамі рэпертуар адзін і той - самы стандартны, стыбзены ў расійскіх клубаў яшчэ на пачатку 90-х, і НІЧОГА новага дагэтуль няма. А пра зборную і размаўляць няма пра што. Дык, што самае простае разам зараджалі, а некаторыя рэчы паскладаней - толькі наш верх падтрымліваў і крыху суседзі. А за фаер-шоў ім залік, адназначна. Што тычыцца нашых банераў, то на сектары спачатку з гэтым былі праблемы, бо нашым хулам іх клубныя расьцягі вывесіць - гэта сьвятое, быццам понт нейкі: маўляў, мы такія крутыя - на выезд даехалі. А наш, чыста ў падтрымку зборнай, давялося вешаць збоку, бо мы для нашых хулаў пакуль што, паўтаруся, ніхто.

ZABEJ. Такая ж ультра-падтрымка, якая была ў Львове, магчыма на Беларусі?
А. Фаер-шоў у Беларусі на гэты момант арганізаваць немагчыма. Са сцягамі таксама праблемна, бо неафіцыйныя выклікаюць непаразуменьне ў нашай міліцыі ды прадстаўнікоў улады, а з чырвона-зялёнымі ніхто муціць нічога не збіраецца. Таму выдумляем максімальна нейтральныя фішкі ў плане ультры, каб не выклікалі падазрэнняў у нейкай апазіцыйнасці. А класныя акцыі спрабаваць рабіць будзем, і вельмі буйных маштабаў. У адрозненні ад чэмпа РБ, колькасць людзей на зборнай дазваляе ладзіць шоў любых памераў, таму - усё наперадзе.

Справы ўнутраныя

 ZABEJ. Са звышсказанага можна зрабіць вынік, што адносіны з «шэрымі» цяжкія…
А. Не самыя лепшыя. Хаця міліцыя яшчэ нармальна сябе паводзіць, у прынцыпе карэктна. А вось АМОН і спецназ.... Яны лічаць нас фанатамі, таму і стаўленне адпаведнае.

ZABEJ. Жорстка…Вы намагаецесь таго, каб былі забаронены дудкі, а як ставіцеся да ужывання мегафонаў ці барабанаў?

А. Ужыванне мегафону вельмі актуальна! На матчах зборнай такі шум стаіць, што нават у фан-сектары дынамаўскім было б веееельмі кепска  чуваць. Зараджаць на зборнай вельмі цяжка. У нас раней была праблема з тым, што не было чалавека з галасішчам, які б «заводзіў». У мяне, напрыклад, даволі мяккі голас. Адзін наш таварыш з Віцебска нармалёва зараджаў, бугай яшчэ той, але ён не на ўсе матчы ездзіць, ды і рэпертуар ва ўсіх дэталях ня ведае. Таму раздабылі мегафон. Ён слабенькі, але дзесьці палову сектара накрывае. Да апошняга часу хапала, пакуль толькі фан-клубам шызелі. Зараз выходзім на больш масавы ўзровень: спрабуем падцягваць нават звычаных людзей з суседніх сектароў да шызы арганізаванай. Таму набылі за 300 даляраў буйнейшны, самы магутны, які толькі можна, мегафон, каб накрываў наш і суседнія сектары. Барабан дапамагае не збівацца з рытму.

ZABEJ. А жаночую зборную, юніёрскую, падтрымліваеце таксама?

А. Да жаночай справа пакуль не даходзіла, а вось на юніёрскія ходзім. Нават не сам футбол цікавіць, а магчымасьць у набліжаных да баявых умовах рэпертуар прагнаць лішні разок, замацаваць. Маладзёжку падтрымліваем ня менш за нацыянальную. Адзінае, што яны рэдка ў Менску гуляюць, таму ня вельмі масава атрымліваецца.

ZABEJ. Набліжаецца выезд маладзёжкі ў Швецыю. У зборнай таксама немала выездаў. Як прабіваеце матчы?
А. Прабіваем пакуль што самі, бо мала ў каго фінансы дазваляюць ездзіць паўсюль, большасць - студэнты ўсё ж. Але хутка пачнём супрацоўнічаць з федэрацыяй у плане арганізацыі бюджэтных выездаў. Фан-клуб будзе сам арганізоўваць максімальна бюджэтныя паездкі для ўсіх ахвотных, а федэрацыя толькі дапамагаць з візамі і квіткі на выяздны матч ў Менску прадаваць. Дарэчы, зараз праз фан-клуб збіраю заяўкі на матчы ў Швецыі.

ZABEJ. А чаму вырашылі звязацца з дзяржструктурай і наколькі шчыльна супрацоўнічаеце?
А. Юрыдычнага статусу мы не маем, так што можна казаць, што такой арганізацыі, як Б12 не існуе. Вось таму і звярнуліся да АБФФ. Без іх проста немагчыма вырашаць некаторыя пытанні: праблемы з ментамі, здабытак выяздных квіткоў і іншыя. Таму даводзіцца іх штурхаць у плечы, каб дапамагалі фан-руху. Яны ў прынцыпе ідуць насустрач, але ўвесь час спрабуюць загнаць нас у нейкія рамкі, хочуць афіцыйны фан-клуб пры федэрацыі стварыць. Але хрэна ім)

ZABEJ. Ідэальны супарт, якога вы намагаецесь?
А. Як мінімум 1-2 тысячы чалавек, якія урэшце рэшт вывучаць увесь рэпертуар і будуць ад матча да матча сінхронна і прыгожа скандзіраваць і сьпяваць на наступныя год 5. Гэта рэальная, рабочая мэта + ня менш за сотню беларусаў на КОЖНЫМ выезьдзе.

Дзякуй за размову.


narbut_by
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: