Будзьма: Чалавечкі з арнамента?

user warning: Table './zabej_info/cache_form' is marked as crashed and last (automatic?) repair failed query: UPDATE cache_form SET data = 'a:22:{s:6:\"choice\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"radios\";s:14:\"#default_value\";i:-1;s:8:\"#options\";a:8:{i:0;s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";i:1;s:45:\"закон об авторском праве\";i:2;s:39:\"выдумка капиталистов\";i:3;s:50:\"враг свободного творчества\";i:4;s:32:\"шанс выбить бабло\";i:5;s:61:\"запрет копировать без разрешения\";i:6;s:27:\"вселенское зло\";i:7;s:25:\"что это такое?\";}}s:4:\"vote\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"submit\";s:6:\"#value\";s:20:\"Голосовать\";s:7:\"#submit\";a:1:{i:0;s:9:\"poll_vote\";}}s:5:\"#node\";O:8:\"stdClass\":42:{s:3:\"nid\";s:4:\"1157\";s:4:\"type\";s:4:\"poll\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:3:\"uid\";s:1:\"1\";s:6:\"status\";s:1:\"1\";s:7:\"created\";s:10:\"1346229331\";s:7:\"changed\";s:10:\"1346229532\";s:7:\"comment\";s:1:\"0\";s:7:\"promote\";s:1:\"1\";s:8:\"moderate\";s:1:\"0\";s:6:\"sticky\";s:1:\"0\";s:4:\"tnid\";s:1:\"0\";s:9:\"translate\";s:1:\"0\";s:3:\"vid\";s:4:\"1157\";s:12:\"revision_uid\";s:1:\"1\";s:5:\"title\";s:37:\"Что такое \"копирайт\"?\";s:4:\"body\";s:0:\"\";s:6:\"teaser\";s:366:\"* надпись снизу сайта, на книге и т.п.\n* закон об авторском праве\n* выдумка капиталистов\n* враг свободного творчества\n* шанс выбить бабло\n* запрет копировать без разрешения\n* вселенское зло\n* что это такое?\n\";s:3:\"log\";s:0:\"\";s:18:\"revision_timestamp\";s:10:\"1346229532\";s:6:\"format\";s:1:\"0\";s:4:\"name\";s:5:\"admin\";s:7:\"picture\";s:0:\"\";s:4:\"data\";s:175:\"a:4:{s:18:\"admin_compact_mode\";b:1;s:17:\"mimemail_textonly\";i:0;s:5:\"block\";a:1:{s:5:\"block\";a:1:{i:1;i:1;}}s:13:\"form_build_id\";s:37:\"form-2c13ec067a18697cb7b7629d6ebdb4d5\";}\";s:7:\"runtime\";s:1:\"0\";s:6:\"active\";s:1:\"1\";s:6:\"choice\";a:8:{i:0;a:3:{s:6:\"chtext\";s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"78\";s:7:\"chorder\";s:1:\"0\";}i:1;a:3:{s:6:\"chtext\";s:45:\"закон об авторском праве\";s:7:\"chvotes\";s:3:\"108\";s:7:\"chorder\";s:1:\"1\";}i:2;a:3:{s:6:\"chtext\";s:39:\"выдумка капиталистов\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"14\";s:7:\"chorder\";s:1:\"2\";}i:3;a:3:{s:6:\"chtext\";s:50:\"враг свободного творчества\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"34\";s:7:\"chorder\";s:1:\"3\";}i:4;a:3:{s:6:\"chtext\";s:32:\"шанс выбить бабло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"27\";s:7:\"chorder\";s:1:\"4\";}i:5;a:3:{s:6:\"chtext\";s:61:\"запрет копировать без разрешения\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"79\";s:7:\"chorder\";s:1:\"5\";}i:6;a:3:{s:6:\"chtext\";s:27:\"вселенское зло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"20\";s:7:\"chorder\";s:1:\"6\";}i:7;a:3:{s:6:\"chtext\";s:25:\"что это такое?\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"33\";s:7:\"chorder\";s:1:\"7\";}}s:10:\"allowvotes\";b:1;s:4:\"vote\";i:-1;s:4:\"path\";s:9:\"poll/1157\";s:4:\"tags\";a:0:{}s:22:\"last_comment_timestamp\";s:10:\"1346229331\";s:17:\"last_comment_name\";N;s:13:\"comment_count\";s:1:\"0\";s:8:\"taxonomy\";a:1:{i:40;O:8:\"stdClass\":8:{s:3:\"tid\";s:2:\"40\";s:3:\"vid\";s:1:\"4\";s:4:\"name\";s:23:\"Забей!Группа\";s:11:\"description\";s:0:\"\";s:6:\"weight\";s:1:\"0\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:4:\"trid\";s:1:\"0\";s:15:\"v_weight_unused\";s:3:\"-10\";}}s:1:\"0\";b:0;s:9:\"locations\";a:0:{}s:8:\"location\";a:0:{}s:10:\"page_title\";s:0:\"\";s:9:\"nodewords\";a:2:{s:11:\"description\";a:1:{s:5:\"value\";s:198:\"сайт сообщества забей. дворовый турнир, культурно-политический журнал, медиа активизм, политичное движение.\";}s:8:\"keywords\";a:1:{s:5:\"value\";s:602:\"автономия, активизм, акции,антиглобализм, банда, беларусь, видео, глобализм, группа, движение, журнал, забей, зин, зинслёт, кинобункер, медиафронт, минск, мондиализм, национализм, неолиберализм, партия, подкасты, пассионарии, политика, проекты, родина, сообщество, турнир, фашизм, футбол, белоруссия, zabej, movement, community, belarus, action, group, activity\";}}s:8:\"readmore\";b:0;s:5:\"links\";a:2:{i:0;a:3:{s:5:\"title\";s:35:\"Предыдущие опросы\r\n\";s:4:\"href\";s:4:\"poll\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:36:\"View the list of polls on this site.\";}}i:1;a:3:{s:5:\"title\";s:20:\"Результаты\";s:4:\"href\";s:17:\"node/1157/results\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:30:\"View the current poll results.\";}}}}s:6:\"#block\";b:1;s:6:\"#cache\";b:1;s:6:\"#theme\";s:9:\"poll_vote\";s:11:\"#parameters\";a:4:{i:0;s:16:\"poll_view_voting\";i:1;a:3:{s:7:\"storage\";N;s:9:\"submitted\";b:0;s:4:\"post\";a:0:{}}i:2;r:19;i:3;b:1;}s:9:\"#build_id\";s:37:\"form-f58680eb607365999cd15c1cdb706e81\";s:5:\"#type\";s:4:\"form\";s:11:\"#programmed\";b:0;s:13:\"form_build_id\";a:4:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:37:\"form-f58680eb607365999cd15c1cdb706e81\";s:3:\"#id\";s:37:\"form-f58680eb607365999cd15c1cdb706e81\";s:5:\"#name\";s:13:\"form_build_id\";}s:7:\"form_id\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:16:\"poll_view_voting\";s:3:\"#id\";s:21:\"edit-poll-view-voting\";}s:3:\"#id\";s:16:\"poll-view-voting\";s:12:\"#description\";N;s:11:\"#attributes\";a:0:{}s:9:\"#required\";b:0;s:5:\"#tree\";b:0;s:8:\"#parents\";a:0:{}s:7:\"#method\";s:4:\"post\";s:7:\"#action\";s:16:\"/zin/article/643\";s:9:\"#validate\";a:1:{i:0;s:25:\"poll_view_voting_validate\";}s:12:\"#after_build\";a:2:{i:0;s:25:\"checkall_form_after_build\";i:1;s:20:\"wysiwyg_process_form\";}}', created = 1506398073, expire = 1506419673, headers = '', serialized = 1 WHERE cid = 'form_form-f58680eb607365999cd15c1cdb706e81' in /home/zabej.info/public_html/includes/cache.inc on line 112.
7 Июля 2009
Кампанія “Будзьма беларусамі” распачалася 1 кастрычніка 2008 года і стала новай з’явай на культурніцкім полі Беларусі. Пра тое, чым стала кампанія праз паўгады дзейнасці, чым яна адментная ды да якога выніка жадае прыйсці, паразмаўляў з адным з каардынатараў праэкта Севярынам Квяткоўскім і культуролагам ды журналістам Максімам Жбанковым.

Мэта і тэхналогіі

ZABEJ. Чым з’яўляецца “Будзьма” на сёньняшні дзень?
Квяткоўскі: Кампанія “Будзьма” ініцыянавана ТБМ, ЗБС “Бацькаўшчына”, Таварыствам аховы помнікаў ды іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. Гэта актыўныя людзі ў рэгіёнах. Для нас важна, што ёсьць на месцах (вёсках, мястэчках, невялікіх гарадах) асобы, якія здольныя арганізаваць штосьці. Яны зьвяртаюцца да “Будзьмы”, а мы арганізуем прыезд выступоўцаў. Сьвежы прыклад – Наваполацк, вялікая зала цэнтральнай бібліятэкі, прэзентацыя часопіса “Партызан”. Прыйшло чалавек 80. Таксама “Будзьма” – гэта сайт www.budzma.org, які зьяўляецца каардынацыйным цэнтрам культурных падзей.

Z. Адна з абвешчаных мэтаў “Будзьмы” – прапаганда беларускай культуры. Ці атрымалася зацікавіць грамадзянаў да  беларускай культуры па сродках “Будзьмы”?
К.: У нас была адмысловая стратэгія. Спачатку, зразумела, аб’яднаць  людзей, якіх ня трэба пераконваць у важнасьці значэньня пашаны і разьвіцьця сучаснай беларускай культуры. Але цяпер мы спрабуем паспрыяць разуменьньню рускамоўнай большай часткі нашага грамадства, што ў нас ёсьць багатая ўласная культура. Той жа Артур Клінаў са сваім сучасным часопісам pARTisan, Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Прылуцкі Сяргей…  Паэты, якія пастаянна езьдзяць на міжнародныя фестывалі, перамагаюць там. А ўнутры краіны, па-за Менскам і нават у самім Менску пра іх ведаюць мала.

Z. Вашае стаўленьне да кампаніі “Будзьма беларусамі”?
Жбанкоў: З пункту гледжаньня самой ідэі, безумоўна, праект істотны, карысны. Мне вельмі дзіўна, што штосьці падобнае не зьявілася значна раней. “Будзьма” – гэта спроба рабіць апалітычныя ці постпалітычныя культурна-грамадзкія акцыі. Гэта цікава. Іншая справа, што мяне, як спажыўца, абсалютна не задавальняе, што і як робіцца ў межах рэалізацыі гэтай ідэі. Мне падаецца, што “Будзьма” карыстацца састарэлымі тэхналёгіямі і, нажаль, ня здольная прапанаваць сапраўднага крэатыву. Бо гэтыя бясконцыя сустрэчы з аўтарамі… Гэта можа быць, але так было і ўчора, і пазаўчора. І мы ведаем, што аніяк радыкальна сытуацыю гэта не зьмяніла. Тое, што, акрамя шыкоўных цішотак ды іншай агітацыі і вось гэтых як бы акцый, фактычна нічога няма, мяне асабіста не задавальняе. Мне падаецца, што гэта рух па коле. Гэта зварот да старых схемаў агітацыйных кампаній.

Тыражаванне

Z. Што стварылі “будзьмаўцы” такога, чаго раней не было?
К.: У нас атрымліваецца паціху (ужо ёсьць канкрэтныя вынікі) пераканаць нашых суайчыньнікаў, грамадзянаў розных палітычных, рэлігійных поглядаў у тым, што важна шанаваць беларускія традыцыі і разьвіваць сучасную беларускую культуру. Да нас такое пытаньне ў агульнанацыянальным маштабе ніхто ня ставіў. Яно заўжды ставілася альбо ў межах  адукацыйнай ці палітычнай праграмы, але ня ставілася само па сабе. Пытаньне беларускай нацыянальнай і культурнай ідэі заўжды альбо палітызавалася, альбо зводзілася да прэтэнзій да Міністэрства адукацыі ці культуры. Вось улады мусяць зьверху тое, сёе, а людзі самі ня мусяць задумацца? Я думаю, што ў нас гэта атрымліваецца.

Z. Як вы лічыце, ці запатрабавана кампанія “Будзьма беларусамі” нашым грамадствам?
К.: Скажу толькі сухія статыстычныя лічбы: 500 унікальных наведванняў у дзень, 2000 сталых карыстальнікаў сайта, 90000 другасных спасылак за 4 месяц. За першыя тры месяцы кампаніі адбылося каля 200 мерапрыемстваў у 102 населеных пунктах, улічваючы Мінск, якія наведалі каля 20000 людзей.
Ж.: Ва ўмовах інфармацыйнага грамадства варта рабіць якасныя інфармацыйныя прадукты. І можа галоўнае пытаньне, якое ў мяне паўстае з нагоды актыўнасьці “Будзьмы” – тут нічога не ствараецца. Фактычна выкарыстоўваецца тое, што ёсьць. Тыя самыя рэсурсы, тыя самыя пэрсоны, тыя самыя праекты. “Будзьма” не адбудоўвае культурніцкую прастору, а проста выкарыстоўвае яе ў сваіх мэтах. Атрымліваецца пэўная зьмена прыярытэтаў. Фактычна мы можам казаць не пра пашырэньне культурных зьместаў, не пра пашырэньне поля беларускасьці, а пра тыражаваньне таго, што маем. А тое, што маем, прабачце, прывяло нас туды, дзе мы ёсьць зараз. І гэта, як мне падаецца, ня ёсьць прадуктыўным.

Разбурыць мяжу

Z. Ці адчуваеце вы карпаратыўнасць і кланавасць як афіцыйнай, так і неафіцыйнай культуры? Кампанія “Будзьма!” стварае свой клан?
К.: НЕ! Наадварот. Які можа быць клан “Будзьмы”? Я нават не ўяўляю сабе нас кланам.  Толькі за 4 месяцы каля 5000 людзей пабачылі імпрэзы пад гаслам “Будзьмы”.
У нас ёсьць праблема іншага характара. Мы не змаглі давесьці да грамадскасьці думку, што можна сьмела зьвяртацца зь ініцыятывамі і прапановамі. Калі б Zabej да нас зьвярнуліся зь нейкай ідэяй, то думаю, што мы ў межах сваіх магчымасьцяў маглі бы штосьці разам зрабіць.
Ясна, што ў нас літаратары езьдзяць у асноўным з саюза пісьменьнікаў, але гэта не азначае, што толькі саюз пісьменьнікаў кампанія “Будзьма” лічыць самым перадавым, якасным, а хто не належыць да саюза пісьменьнікаў, той няякасны.  Проста СБП прапанавалі займацца адміністраваньнем, паездкамі. Мы максімальна жадаем адыйсьці ад паездак адных і тых жа, але для гэтага патрэбна ініцыятыва саміх мастакоў.

Z. Па рэгіёнах ездзяць адны і тыя ж літаратары…
К.: Мы будзем крыху зьмяняць падыходы. Гэта выдатныя аўтары, але хацелася б больш шырэй прэзентаваць сучаснае беларускае мастцтва. Я магу сесьці на тэлефон і абзваніваць розных аўтараў ды маладыя ініцыятывы з просьбай далучацца. Відаць трэба будзе зладзіць яшчэ адну інфармацыйную, тлумачальную кампанію, каб было зразумела, што “Будзьма” гэта, па-першае, надоўга, а па-другое, што кампанія сапраўды непалітычная, некамерцыйная і неафіцыйная.

Z. “Будзьма” жадае разьвіваць рэгіанальную актыўнасьць. Ладзіць паездкі ў абласныя, раёныя гарады… Вось у Наваполацк нядаўна ездзілі.
Ж.: Ну ездзілі і ездзілі. У Наваполацку, магчыма, ніколі ня бачылі жывога Акудовіча. Ну пакажам ім жывога Акудовіча. І што - беларуская культура зробіць неверагодны крок наперад? Наколькі эфэктыўная гэтая сыстэма візытаў? Клінаў прыязджае і зьзджае, а Наваполацк застаецца Наваполацкам, Смаргонь застаецца Смаргоньню, Вілейка – Вілейкай… Тое, што мы там былі, не ператварае гэтыя гарады ў культурныя цэнтры. Падчас нашых вандровак у рэгіёны мы робім культурніцкія ін’екцыі. Працуем як хуткая дапамога: прыехалі, укалолі допінг і зьехалі. А потым допінг перастае дзейнічаць. І што? Кожны тыдзень ездзіць у Смаргонь? Галоўнае не кагосьці кудысьці прывезьці, а дапамагчы тым, хто на месцы спрабуе прабіцца праз нашу агульную правінцыйнасьць і культурніцкую інэрцыю. Вось у чым праблема. Як гэтую мяжу разбурыць? Як зрабіць нас узаемна крэатыўнымі? А не працаваць у рэжыме агітбрыгады. Часы рамантычных уздымаў прайшлі. Нам патрэбны не рамантыкі і не агітпроп. Патрэбна праца над якасным беларускім прадуктам.

Сціплая рэклама

Z. “Будзьма беларусамі” – гэта кампанія, ў якой вельмі важную ролю грае нізавая актыўнасьць грамадзян. Ці шмат далучылася беларусаў да кампаніі, і на колькі яны актыўныя?
К.: Тут мы і сутыкнуліся з праблемай. У нас чалавеку прасцей напісаць у жж і скінуць спасылку на сайт “Будзьмы”.
Але самае галоўнае пакуль што тое, што да нас усё ж далучыліся абсалютна без карыслівых інтарэсаў людзі. У якасьці прыклада магу прывесьці “Дзедзіч” зь Берасьця, якія ладзяць смс-віктарыну. Ад нас яны папрасілі толькі інфармацыйную падтрымку, паштоўкі, значкі. Альбо да нас зьвярнуўся беларус Латвіі Мар’ян Ветразь. Ён нам робіць кампіляцыю календара беларускіх падзей. Ён шукае іх у сеціве з розных крыніц. Таксама вельмі папулярная рубрыка. Апасродкавана далучыліся людзі, якія ўдзельнічаюць у “Фотаконкурсе”. Проста неверагодны інтарэс да гэтага фотаконкурса: ўжо прафісіяналы, якія ацэньваюць, наўпрост кажуць, што ёсьць проста сапраўдныя адкрыцьці ў беларускім фотамастацтве, - і мы будзем вясной ладзіць выставу лепшых твораў. Спадзяюся, што, дзякуючы кампаніі “Будзьма”, у нас зьявяцца новыя адкрыцьці ў прафесійным полі.
Добры прыклад, што да нас пачалі зьвяртацца дзяржаўныя ўстановы. На пачатку лютага музычная школа ў Сухарава сама да нас зьвярнулася з прапановай зарганізаваць імпрэзу. Мы да іх прыехалі з гуртом Тэстамэнтум Тэра. Дзеці, настаўнікі былі проста ў захапленьні.

Z. “Будзьма” адчыненая да супрацоўніцтва, але само грамадства актыўна да іх не зьвяртаецца. Чаму?
Ж.: А што яны могуць прапанаваць? Насамрэч, на сёньняшні дзень, наколькі я ведаю, яны могуць прапанаваць ня так і шмат. Аплаціць дарогу, каб мы зьездзілі расказалі пра pARTisan, напрыклад. Дзякуй, канешне, але ці трэба было з гэтай нагоды ствараць нейкі праект? Каб аплаціць квіткі? Іншых жа варыянтаў я папросту пакуль ня бачу. Мне падаецца, што “Будзьма” мае даволі супярэчлівую пазіцыю у агульнай сыстэме беларускай культуры. Бо, з аднаго боку, кампанія імкнецца працаваць у фармаце кансалідацыі і канцэнтрацыі культурніцкіх ініцыятыў, зь іншага - мае даволі абмежаваны бюджэт і магчымасьці дапамогі. Таму паўстае пэўны канфлікт паміж тымі, хто робіць культуру, і тымі, хто спрабуе яе раскручваць як, напрыклад, “Будзьма”. Сродкі для раскруткі мінімальныя. І калі я пажадаю запісаць альбом альбо зьняць фільм, то я ня буду зьвяртацца ў “Будзьму”. Бо яна мне папросту нічым у гэтым не дапаможа. Яна пачакае пакуль я нешта зраблю, а потым прапануе зрабіць прамоцыю. Але ж твор ужо адбыўся, ён ужо ёсьць. Ці патрэбна яму такая сьціплая рэкляма? Вось у чым праблема.

Культурмэнеджмэнт?

Z. Якія планы па развіцьцю кампаніі?
К.: Мы зараз эксперыментуем з сайтам. З аднаго боку, там друкуюцца навіны, анонсы ды справаздачы імпрэз зьвязаных з кампаніяй. Зь іншага боку, мы разлічвалі на тое, што гэта будзе грамадскі блог, але гэты эксперымент ня ўдаўся, бо ў Беларусі жырока распаўсюджаны LiveJournal. Таму мы пачалі рабіць дайджэст навінаў, якія адпавядаюць грамадска-культурнай тэматыцы. Цікава, што калі мы пачалі рабіць гэты дайджэст, то адна дзяўчынка ў каментарах напісала: “О, класна, будзе беларускі культурніцкі tut.by”. У прынцыпе можа быць, чаму б і не абя’днаць, скампанаваць інтэрнэт-прастору? Тады мы будзем браць і камерцыйныя, і афіцыйныя навіны, і грамадскія, абы былі б культурныя.
На сёньня мы жадаем ператвараць “Будзьму”, з аднаго боку, ў грамадскі блог, бо час ад часу нам  пішуць усё ж спецыяльна. А з іншага боку, рабіць прафесійны культурніцкі СМІ. І гэта таксама будзе ўнікальна, упершыню. У нас ёсць толькі дадацыйныя і дзяржаўныя культурніцкія СМІ, а ў інтэрнэце ўвогуле, па-мойму, няма. Ёсць толькі адбіткі, люстэркі газет.  Мы пачнем з кніжных аглядаў людзей з рознымі, часам супрацілеглымі, поглядамі.
Кампанію жадаем разнастайніць. Нам важна камунікацыя з рознымі культурнымі слаямі беларускага грамадства, каб дэманстраваць сучаснасць, развітасьць і якасьць беларускага мастацтва. Калі гэта пісьменьнікі альбо музыкі, то мусяць быць розныя генерацыі, стылі. І так ва ўсім.

Z. Як можаце пракаментаваць жаданьне аргнізатараў “Будзьмы” рабіць прафесійны культурніцкі СМІ?
Ж.: А ці варта было ладзіць кампанію “Будзьма”, каб зрабіць прафэсійны культурніцкі СМІ? Магчыма, гэта толькі мары, гэта толькі словы. Калі ацэньваць ня словы, а справы, якія ўжо адбыліся, то я бачу толькі “культпрасьвет” і нічога болей. Я ня ўпэўнены, што нешта болей і будзе. Бо справа культурмэнэджмэнта патрабуе суадноснай адукацыі, крэатыўнага мысьленьня і абавязкова адэкватнага разуменьня таго, што адбываецца ў краіне, якія тэндэнцыі і пустэчы існуюць. Трэба ведаць, як з гэтымі пустэчамі працаваць. Пакуль з людзей “Будзьмы” я ня бачу ніводнай такой паважнай пэрсоны, якая магла б быць аналітыкам, якая магла б пралічыць культурніцкія стратэгіі. Ведаеце, трэці сектар, грамадзскія аб’яднаньні, суполкі па інтарэсах – гэта ня ёсьць культурмэнэджмэнт. За апошнія гады я ведаю толькі адзіны паспяховы прыклад культурніцкага праекта з эфэктыўным мэнэджментам: былая “СтудДумка”, зараз мультымэдыячасопіс “34”. І ўсё!
Кіраваць такімі сур’ёзнымі праектамі, як “Будзьма”, даводзіцца не пасьпяховым прафэсіяналам, а тым, хто мае дачыненьне да пэўных кантактаў і можа давесьці, што яны найлепшыя. Кампанія “Будзьма” - датацыйны праект. А як на падставе датацыйнага праекта рабіць самадастатковае СМІ? Усе датацыйныя праекты, у тым ліку і “Будзьма”, трымаюцца на пэўнай сыстэме абяцаньняў. Кожны датацыйны праект падтрымліваецца ў якасьці пэўнага авансу. Пакуль “Будзьма” гэты аванс мае, як калісьці Белсат, на які ўскладалі шмат спадзяваньняў… Спадзяюся, што з “Будзьмай” будзе ўсё ня так сумна, як са спадарожнікавым тэлеканалам. Але ж калі няма стратэгіі, няма прафэсіяналаў, няма маштабу мысьленьня... У такім выпадку мы папросту атрымаем чарговы НГОшны праект. Таксама няблага, але ці ёсьць годным вынікам для кампаніі, якая пазіцыянуе сябе як “агульнанацыянальны праект”? Ці можа “Будзьма” зрабіць нас адзінымі? Гэта пытаньне, бо адзіных лёзунгаў ды расьцяжак відавочна замала.

“Чалавечкі з арнамента”

Z. Як доўга плануе існаваць кампанія “Будзьма”?
К.: Безтэрміновая кампанія. Пакуль усе не заразмаўляюць па-беларуску =)
Я вам скажу так: кампанія “Будзьма” унікальная з’ява ў Беларусі. Я нават ня ведаю з чым параўнаць. У ідэале мы бы хацелі, каб з цягам часу яна пачала функцыянаваць сама па сабе. Звычайныя палітычныя, сацыяльныя альбо грамадскія кампаніі прадугледжваюць пэўны час рэалізацыі, план дзеяньняў. У нашым жа выпадку… сайт, дык дакладна будзе доўга існаваць.
Вельмі бы хацелася, каб нашыя чалавечкі з арнамента зрабіліся бы такім пазітыўным знакам.

Што маглі бы параіць “Будзьме”?
Ж.: Зварот да новых генерацый творчых людзей. Вашая генерацыя існуе ў зусім іншай тэхналягічнай прасторы. Яна карыстаецца зусім іншымі сродкамі самарэалізацыі. У вас па-іншаму адбудаваны мазгі, і суадносна новая генерацыя пазбаўлена старых штампаў. Сам лозунг “будзьма!” – гэта пазначэньне пэрспэктывы. Мы не былі, мы будзем! Мне не хапае ў гэтым праекце накіраванасьці ў будучыню. Тыя, хто ладзіць гэту вельмі істотную праграму, здаецца, ня надта добра разумеюць што і як яны б хацелі зрабіць. Агульныя мэты таксама ня надта празрыстыя. “Будзьма беларусамі” вельмі лёгка кладзецца і на рэкляму мясцовага алкаголю, і на айчынны рок-канцэрт, і на семінар палітычных аналітыкаў. Гэты слоган занадта агульны, занадта абстрактны, каб сапраўды кранаць. Варта было б акрэсьліцца з мэтамі, варта было б акрэсьліцца з чалавечымі рэсурсамі. І варта было б акрэсьліцца з тымі сродкамі, тэхналёгіямі, якія зараз існуюць паўсюль і якіх мы нажаль ня ведаем. У нас улада тэхналягічна архаічная, яна працуе фактычна ў фармаце прагандыскага рупара савецкіх часоў. Але ж і недзяржаўная культура ня менш архаічна. Ёсьць пажыцьцёвы Вольскі, ёсьць бясконцы Клінаў, ёсьць нязьменны Алесь Марачкін, ёсьць адна на ўсіх ужо якое дзесяцігодзьдзе “Наша Ніва”. Няма новых падзеяў, няма новых твараў. У гэтым галоўная праблема! “Будзьма” не стварае будучыню.

Siaroja
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: