Незалежная прастора

user warning: Table './zabej_info/cache_form' is marked as crashed and last (automatic?) repair failed query: UPDATE cache_form SET data = 'a:22:{s:6:\"choice\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"radios\";s:14:\"#default_value\";i:-1;s:8:\"#options\";a:8:{i:0;s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";i:1;s:45:\"закон об авторском праве\";i:2;s:39:\"выдумка капиталистов\";i:3;s:50:\"враг свободного творчества\";i:4;s:32:\"шанс выбить бабло\";i:5;s:61:\"запрет копировать без разрешения\";i:6;s:27:\"вселенское зло\";i:7;s:25:\"что это такое?\";}}s:4:\"vote\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"submit\";s:6:\"#value\";s:20:\"Голосовать\";s:7:\"#submit\";a:1:{i:0;s:9:\"poll_vote\";}}s:5:\"#node\";O:8:\"stdClass\":42:{s:3:\"nid\";s:4:\"1157\";s:4:\"type\";s:4:\"poll\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:3:\"uid\";s:1:\"1\";s:6:\"status\";s:1:\"1\";s:7:\"created\";s:10:\"1346229331\";s:7:\"changed\";s:10:\"1346229532\";s:7:\"comment\";s:1:\"0\";s:7:\"promote\";s:1:\"1\";s:8:\"moderate\";s:1:\"0\";s:6:\"sticky\";s:1:\"0\";s:4:\"tnid\";s:1:\"0\";s:9:\"translate\";s:1:\"0\";s:3:\"vid\";s:4:\"1157\";s:12:\"revision_uid\";s:1:\"1\";s:5:\"title\";s:37:\"Что такое \"копирайт\"?\";s:4:\"body\";s:0:\"\";s:6:\"teaser\";s:366:\"* надпись снизу сайта, на книге и т.п.\n* закон об авторском праве\n* выдумка капиталистов\n* враг свободного творчества\n* шанс выбить бабло\n* запрет копировать без разрешения\n* вселенское зло\n* что это такое?\n\";s:3:\"log\";s:0:\"\";s:18:\"revision_timestamp\";s:10:\"1346229532\";s:6:\"format\";s:1:\"0\";s:4:\"name\";s:5:\"admin\";s:7:\"picture\";s:0:\"\";s:4:\"data\";s:175:\"a:4:{s:18:\"admin_compact_mode\";b:1;s:17:\"mimemail_textonly\";i:0;s:5:\"block\";a:1:{s:5:\"block\";a:1:{i:1;i:1;}}s:13:\"form_build_id\";s:37:\"form-2c13ec067a18697cb7b7629d6ebdb4d5\";}\";s:7:\"runtime\";s:1:\"0\";s:6:\"active\";s:1:\"1\";s:6:\"choice\";a:8:{i:0;a:3:{s:6:\"chtext\";s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"78\";s:7:\"chorder\";s:1:\"0\";}i:1;a:3:{s:6:\"chtext\";s:45:\"закон об авторском праве\";s:7:\"chvotes\";s:3:\"108\";s:7:\"chorder\";s:1:\"1\";}i:2;a:3:{s:6:\"chtext\";s:39:\"выдумка капиталистов\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"14\";s:7:\"chorder\";s:1:\"2\";}i:3;a:3:{s:6:\"chtext\";s:50:\"враг свободного творчества\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"34\";s:7:\"chorder\";s:1:\"3\";}i:4;a:3:{s:6:\"chtext\";s:32:\"шанс выбить бабло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"27\";s:7:\"chorder\";s:1:\"4\";}i:5;a:3:{s:6:\"chtext\";s:61:\"запрет копировать без разрешения\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"79\";s:7:\"chorder\";s:1:\"5\";}i:6;a:3:{s:6:\"chtext\";s:27:\"вселенское зло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"20\";s:7:\"chorder\";s:1:\"6\";}i:7;a:3:{s:6:\"chtext\";s:25:\"что это такое?\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"33\";s:7:\"chorder\";s:1:\"7\";}}s:10:\"allowvotes\";b:1;s:4:\"vote\";i:-1;s:4:\"path\";s:9:\"poll/1157\";s:4:\"tags\";a:0:{}s:22:\"last_comment_timestamp\";s:10:\"1346229331\";s:17:\"last_comment_name\";N;s:13:\"comment_count\";s:1:\"0\";s:8:\"taxonomy\";a:1:{i:40;O:8:\"stdClass\":8:{s:3:\"tid\";s:2:\"40\";s:3:\"vid\";s:1:\"4\";s:4:\"name\";s:23:\"Забей!Группа\";s:11:\"description\";s:0:\"\";s:6:\"weight\";s:1:\"0\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:4:\"trid\";s:1:\"0\";s:15:\"v_weight_unused\";s:3:\"-10\";}}s:1:\"0\";b:0;s:9:\"locations\";a:0:{}s:8:\"location\";a:0:{}s:10:\"page_title\";s:0:\"\";s:9:\"nodewords\";a:2:{s:11:\"description\";a:1:{s:5:\"value\";s:198:\"сайт сообщества забей. дворовый турнир, культурно-политический журнал, медиа активизм, политичное движение.\";}s:8:\"keywords\";a:1:{s:5:\"value\";s:602:\"автономия, активизм, акции,антиглобализм, банда, беларусь, видео, глобализм, группа, движение, журнал, забей, зин, зинслёт, кинобункер, медиафронт, минск, мондиализм, национализм, неолиберализм, партия, подкасты, пассионарии, политика, проекты, родина, сообщество, турнир, фашизм, футбол, белоруссия, zabej, movement, community, belarus, action, group, activity\";}}s:8:\"readmore\";b:0;s:5:\"links\";a:2:{i:0;a:3:{s:5:\"title\";s:35:\"Предыдущие опросы\r\n\";s:4:\"href\";s:4:\"poll\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:36:\"View the list of polls on this site.\";}}i:1;a:3:{s:5:\"title\";s:20:\"Результаты\";s:4:\"href\";s:17:\"node/1157/results\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:30:\"View the current poll results.\";}}}}s:6:\"#block\";b:1;s:6:\"#cache\";b:1;s:6:\"#theme\";s:9:\"poll_vote\";s:11:\"#parameters\";a:4:{i:0;s:16:\"poll_view_voting\";i:1;a:3:{s:7:\"storage\";N;s:9:\"submitted\";b:0;s:4:\"post\";a:0:{}}i:2;r:19;i:3;b:1;}s:9:\"#build_id\";s:37:\"form-9176fb47c244f3393d6909bccf23df60\";s:5:\"#type\";s:4:\"form\";s:11:\"#programmed\";b:0;s:13:\"form_build_id\";a:4:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:37:\"form-9176fb47c244f3393d6909bccf23df60\";s:3:\"#id\";s:37:\"form-9176fb47c244f3393d6909bccf23df60\";s:5:\"#name\";s:13:\"form_build_id\";}s:7:\"form_id\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:16:\"poll_view_voting\";s:3:\"#id\";s:21:\"edit-poll-view-voting\";}s:3:\"#id\";s:16:\"poll-view-voting\";s:12:\"#description\";N;s:11:\"#attributes\";a:0:{}s:9:\"#required\";b:0;s:5:\"#tree\";b:0;s:8:\"#parents\";a:0:{}s:7:\"#method\";s:4:\"post\";s:7:\"#action\";s:16:\"/zin/article/664\";s:9:\"#validate\";a:1:{i:0;s:25:\"poll_view_voting_validate\";}s:12:\"#after_build\";a:2:{i:0;s:25:\"checkall_form_after_build\";i:1;s:20:\"wysiwyg_process_form\";}}', created = 1506398149, expire = 1506419749, headers = '', serialized = 1 WHERE cid = 'form_form-9176fb47c244f3393d6909bccf23df60' in /home/zabej.info/public_html/includes/cache.inc on line 112.
1 Октября 2009

“Межы” супраць “прасторы”

Пытанне, якое яшчэ нядаўна круцілася ў галовах асобных людзей невыказальнай думкай, якое яшчэ нядаўна толькі магло выліцца ў нерацыйныя выпадкі вандалізму, нянавісці, накіраванай супраць грамадства, дзяржавы, брэндаў, цяпер нарэшце знайшло патрэбныя словы і мусіць стаць скогатам гневу тысячаў, мільёнаў: “Свабоды! Паветра – нам парна! Прасторы!”.

Як сталася, што сярод дабрабыту сучаснай цывілізацыі, тых утульнасцяў, якія спрашчаюць нам жыццё і вызваляюць ад цяжкасцяў быцця мінулых пакаленняў, мы апынуліся яшчэ ў большых кайданах? І мы добра адчуваем жахлівыя межы вакол нас, ад якіх былі пазбаўленыя нашы продкі; межы, якія знішчаюць нашу асабістую свабоду і незалежнаць, нашу прастору, ды прымушаюць нас адчуваць сябе зверам, пасаджаным у клетку.
І сацыяльныя, і юрыдычныя межы ёсць ў тым, што для асабістай фізычнай і духоўнай свабоды адводзіцца некалькі квадратных метраў прыватнага жытла. Межы і ў тым, што ўвесь свет сціскаецца да памераў экрану тэлевізара, а ўсё быццё чалавека ўпісваецца ў простую схему: “праца – дом – выходны адпачынак”.
Хіба малады чалавек, здольны думаць, не адчуваў хоць аднойчы ў жыцці гэтых межаў, гэтай несвабоды, адносна чаго нам спрабуюць давесці, што межы – гэта толькі ілюзія? Шэрая сталіца з барамі, клубамі ды кінатэатрамі, дзе дэманструюць “свежыя” штампаваныя фільмы для інтэлекту сярэдняга ўзроўню – ці кожнаму хапае гэтага? Ці не ўзнікала ў кагосьці жадання мець іншае – але не новыя бары, клубы, кінатэатры?
Аднак, што гэта за пачуццё, якое не дае прыняць і задаволіцца рэчаіснасцю такой, якая яна ёсць? Гэта жаданне вярнуць уласную незалежную прастору і пазбыцца ўціску грамадскіх інстытутаў на асобу, уціску, які расце з кожным новым пакаленнем. Праблема прасторы – гэта пытанне ўласнага месца ў сусвеце, але звонку сістэмы, якая накладае жорсткія нормы, правілы, межы. Гэта жаданне ствараць нешта іншае, незалежнае ад кагосьці ці чагосьці. І гэта ёсць натуральнае нежаданне жывой істоты апусціцца да ўзроўню свойскага быдла, што стаіць у стойле і ў якога адабралі апошнюю волю.

З працэсам урбанізацыі, татальнага пашырэння ролі дзяржавы ў грамадстве за кошт парушэння прыватных правоў грамадзянаў, ростам насельніцтва, узрастаннем шчыльнасці эканамічных сувязяў і сцісканнем юрыдычных абцуґоў сціскалася і асабістая прастора чалавека. Для гэтага былі, безумоўна, і аб’ектыўныя прычыны, але ў тым, як межы неўтаймоўна звужалі асабістую прастору чалавека ў XX ст., можна западозрыць і чыюсьці ўласную зацікаўленнаць…

Краіна цудаў

Беларусь мае досвед дзесяцігоддзяў існавання пры сацыялістычным дзяржаўным ладзе, калі кожная грамадская ініцыятыва мусіла ісці ад дзяржаўных орґанаў, а прыватныя ініцыятыва пры гэтым прыціскалася. З развалам СССР і адыходам ад былой дзяржаўнай мадэлі ажывілася эканамічная ініцыятыва грамадзянаў, аднак поруч з гэтым сітуацыя ў культурным і грамадскім жыцці амаль не змянілася. Нейкія незалежныя суполкі развіваюцца ў нас квола – гэта і з той прычыны, што, у лепшым выпадку, дзяржава да іх абыякавая, але і з той, што ў нашай краіне дзейнічае забабон, народжаны за мінулыя дзесяцігоддзі, які паралізуе волю грамадзянаў. Народ прывык, жывучы ў таталітарным грамадстве, да думкі, што кожнае пачынанне мусіць быць ініцыяваным дзяржаваю, а калі іначай, то незалежны ад дзяржавы праект паважаюць ледзь не за процідзяржаўны або, прынамсі, накіраваны супраць цяперашняга рэжыму. І гэтую ідэйную мяжу, якая высокай сцяной раздзяліла дзяржаўнае і грамадскае як двух смяротных ворагаў, цалкам падтрымлівае ўлада (у галовах чыноўнікаў, як і ў галовах звычайных людзей, сядзіць той самы забабон – “што не ад дзяржавы, тое ліха”). А таму кожная грамадская ініцыятыва мае небяспеку апынуцца ў ценю “апазіцыі” – такой нягеглай і такой зацкаванай афіцыйнай прапагандаю!
Яшчэ адна спэцыфічная рыса беларускага чыноўніка – страх даць дазвол і звычка ўсё забараняць, ні на што не зважаючы. Дык часта пры процідзеянні афіцыйнымі структурамі прыватнай грамадскай ініцыятыве бывае так, што пастановы афіцыйных орґанаў неабґрунтаваныя ніякімі нарматыўна-прававымі актамі і ёсць па-просту чыноўніцкім свавольствам.

Глабалізацыя паводле версіі ТНК

На Захадзе становішча іншае, чым у нас. З развіццём капіталістычных адносінаў і пашырэннем прыватнай эканамічнай ініцыятывы этатысцкія тэндэнцыі – на пашырэнне ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы грамадства – там увесь час абмяжоўваліся, што дало магчымасць разгарнуцца незалежнаму сектару ў грамадскім жыцці – шырокаму развіццю суполак, арґанізацыяў па пытаннях культуры, адукацыі, баўлення вольнага часу…
Аднак, за апошнія дзесяцігоддзі сытуацыя стала мяняцца кардынальна. Асабістыя свабоды і грамадская незалежная прастора, якія аберагаюцца ад пасягальніцтва на іх з боку дзяржавы, сталі аб’ектам наступу транснацыянальных карпарацыяй (ТНК). Як выявілася, дыктат эканамічны можа быць мацнейшым за дыктат палітычны.
Павышэнне ўзроўню беспрацоўя і знішчэнне сталых працоўных месцаў на Захадзе, з аднаго боку, цяжкія умовы працы, значнае павелічэнне працягласці працоўнага дня пры мізэрным заробку і, як вынік, паніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва слабаразвітых краін, з другога боку  – вось тыя шляхі, якія абралі ТНК для эканамічнага прыгнечання людзей, знішчэння іх упэўненасці ва ўласных сілах, пазбаўлення волі!

Наступным крокам ідзе спроба ТНК увесьці сваю цэнзуру – апроч дзяржаўнай, умяшанне ў адукацыйны працэс; але, відаць, самая небяспечная з’ява – гэта карпаратыўнае брэндавае спонсарства: выходзіць так, што брэнд-спонсар, які мусіў бы абмежавацца матэрыяльнай дапамогай на карысць спансаванага, закрывае сабою апошняга альбо дыктуе таму свае ўмовы, і адрасат грошай становіцца заручнікам брэнда-спонсара. Так, напрыклад, колішнія незалежныя музычныя фэсты ператварыліся ў фэсты піўных брэндаў, а спонсарства ўнівэрсытэтаў вылілася ў спробы абмежавання свабоды слова ў сценах навучальных установаў, якія бяруць у брэндаў грошы … Гэта ўжо і беларуская рэчаіснасць: зусім нядаўна Nike прапанавалі “Забей!” забяспечыць гэты незалежны футбольны турнір фірмовымі мячамі наўзамен права вывешваць падчас гульняў сваю брэндавую расцяжку, змясціць рэкламу на сайце і зрабіць адмысловыя фота з брэндавай сімволікай. Калі б прапанова не была адхіленая, можна ўявіць, што далей сталася б з “Забей!”. Тут бачым простае рашэнне ў духу ТНК: прыйсці і забраць пры дапамозе подкупу тое, што зробленна чужымі рукамі.
Татальнае запаланенне рэкламаю мясцовага ландшафту, “крадзеж” культуры , знішчэнне вёсак і ўскрайкаў местаў дзеля пабудовы аўтамабільных маґістраляў, прымусовае давядзенне да галечы ды шмат чаго яшчэ – вось чым вызначылася ґлабалізацыя паводле вэрсіі ТНК. А процідзеянне падобным праявам вылілася ў такія незалежныя грамадскія акцыі як “рэкламабойства” , сквотынґ , RTS  ды інш.

Пашырэнне прасторы

Самай ґмахавай праявай пратэсту і змагання за вяртанне прасторы стала ўзнікненне “віртуальных дзяржаў” – утварэнняў, якія абвяшчаюць пра сваю дзяржаўную незалежнасць, маюць пэўныя атрыбуты суверэнітэту (як правіла, апроч галоўнай – уласнай тэрыторыі), свой урад, аднак не прызнаюцца сусветнай супольнасцю. Галоўным памкненнем стваральнікаў такіх “дзяржаў” ёсць глыбокая нязгода з курсам афіцыйных уладаў, эканамічнай і палітычнай сытуацыяй ў роднай краіне або ў сусвеце ўвогуле, жаданне стварыць не проста камуну аднадумцаў, дзе жыхары мусяць жыць паводле правілаў, адрозных ад агульна прынятых, такім чынам, як самі пажадаюць (гэткая маленькая адасобленная ўтопія), але стварэнне супольнасці, незалежнай ад чагосьці вонкавага, якая валодае суверэнітэтам і абароненая міжнародным правам – як ґарантыя супраць прымусу звонку.
Віртуальнымі дзяржавамі з’яўляюцца Сілэнд, Рэспубліка Мінерва, Каралеўства ґеяў і лесбіянак, Аранія, Дамініён Мэльхіседэка ды інш. Бадай, самая цікавая з віртуальных дзяржаў – NSK.
Яшчэ ў час панавання ў Югаславіі сацыялістычнага рэжыму некалькі гурткоў славенскіх мастакоў, музыкаў, архітэктараў і артыстаў злучыліся ў суполку Neue Slowenische Kunst (“Новае Славенскае Мастацтва”), за мэту якой ставілася ўзнікненне адмысловага нацыянальнага мастацтва гэтай маленькай саюзнай рэспублікі на прынцыпах аванґардызму і постмадэрнізму. З часам NSK пераўтварылася ў віртуальную дзяржаву, дэкларуючы, што гэта – “дзяржава не ў прасторы, але ў часе”. Вельмі цікавай ёсць ідэлоґія NSK, якую грамадзяне гэтай краіны прамаўляюць праз свае дзяржаўныя інстытуты і мастацкія праекты, самым знакамітым з якіх з’яўляецца музычны гурт Laibach: смелая гульня з сімваламі скрайніх палітычных кірункаў (камуністычныя і нацысцкія), абвяшчэнне калектывісцкага прынцыпу пабудовы дзяржаўнасці, мілітарызм у стылі, этатысцкая патэтыка – усё гэта павінна выдаваць у стваральніках і ідэйных лідэрах NSK апалаґетаў таталітарызму. Аднак, рыторыку NSK і Laibach нельга прымаць за “чыстую манету”: увесь таталітарысцкі антураж – гэта толькі спосаб “выцягнуць на святло” метады, якімі карыстаецца таталітарная ўлада дзеля прыгнёту людзей – гэта адмысловы спосаб крытыкі. І кожны аматар Laibach ці грамадзянін NSK не адчувае сябе “нулём”, схільным падначальвацца волі дыктатара, як пры таталітарным рэжыме,  але “адзінкаю”, індывідуальнасцю.

З вышэй азначанага можна зрабіць выснову, што ў цяперашні час любая сыстэма – сацыялістычная, капіталістычная альбо пераходная – прагне аднаго: зняволення асобы і знішчэння індывідуальнасці. Некаторыя спосабы гэтага былі апісаныя вышэй. Але, важнейшым ёсць тое, што процідзеянне гэтым тэндэнцыям мае быць, і ёсць людзі, якія ва ўмовах ґлабалізацыйнай уніфікацыі спрабуюць адстаяць сваю індывідуальнасць ды адваяваць сабе прастору на незалежнае жыццё. Нам спрабуюць давесці адносна ґлабалізацыйных працэсаў, што яны непазбежныя і мусяць далей развівацца ў той самай форме, але барацьбіты за прастору спрабуюць знайсці іншыя кірункі развіцця грамадства, процілеглыя тым, якія навязваюцца звонку “ўладарамі сусвету”. Галоўнае ж правіла гэтага змагання – не мірыцца з умовамі прыгнёту, пратэставаць, ствараць сваё новае, незалежнае, іншае!

A. von Nietz
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: