Славамір Адамовіч: асоба фарміруе час

user warning: Table './zabej_info/cache_form' is marked as crashed and last (automatic?) repair failed query: UPDATE cache_form SET data = 'a:22:{s:6:\"choice\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"radios\";s:14:\"#default_value\";i:-1;s:8:\"#options\";a:8:{i:0;s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";i:1;s:45:\"закон об авторском праве\";i:2;s:39:\"выдумка капиталистов\";i:3;s:50:\"враг свободного творчества\";i:4;s:32:\"шанс выбить бабло\";i:5;s:61:\"запрет копировать без разрешения\";i:6;s:27:\"вселенское зло\";i:7;s:25:\"что это такое?\";}}s:4:\"vote\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"submit\";s:6:\"#value\";s:20:\"Голосовать\";s:7:\"#submit\";a:1:{i:0;s:9:\"poll_vote\";}}s:5:\"#node\";O:8:\"stdClass\":42:{s:3:\"nid\";s:4:\"1157\";s:4:\"type\";s:4:\"poll\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:3:\"uid\";s:1:\"1\";s:6:\"status\";s:1:\"1\";s:7:\"created\";s:10:\"1346229331\";s:7:\"changed\";s:10:\"1346229532\";s:7:\"comment\";s:1:\"0\";s:7:\"promote\";s:1:\"1\";s:8:\"moderate\";s:1:\"0\";s:6:\"sticky\";s:1:\"0\";s:4:\"tnid\";s:1:\"0\";s:9:\"translate\";s:1:\"0\";s:3:\"vid\";s:4:\"1157\";s:12:\"revision_uid\";s:1:\"1\";s:5:\"title\";s:37:\"Что такое \"копирайт\"?\";s:4:\"body\";s:0:\"\";s:6:\"teaser\";s:366:\"* надпись снизу сайта, на книге и т.п.\n* закон об авторском праве\n* выдумка капиталистов\n* враг свободного творчества\n* шанс выбить бабло\n* запрет копировать без разрешения\n* вселенское зло\n* что это такое?\n\";s:3:\"log\";s:0:\"\";s:18:\"revision_timestamp\";s:10:\"1346229532\";s:6:\"format\";s:1:\"0\";s:4:\"name\";s:5:\"admin\";s:7:\"picture\";s:0:\"\";s:4:\"data\";s:175:\"a:4:{s:18:\"admin_compact_mode\";b:1;s:17:\"mimemail_textonly\";i:0;s:5:\"block\";a:1:{s:5:\"block\";a:1:{i:1;i:1;}}s:13:\"form_build_id\";s:37:\"form-2c13ec067a18697cb7b7629d6ebdb4d5\";}\";s:7:\"runtime\";s:1:\"0\";s:6:\"active\";s:1:\"1\";s:6:\"choice\";a:8:{i:0;a:3:{s:6:\"chtext\";s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"78\";s:7:\"chorder\";s:1:\"0\";}i:1;a:3:{s:6:\"chtext\";s:45:\"закон об авторском праве\";s:7:\"chvotes\";s:3:\"108\";s:7:\"chorder\";s:1:\"1\";}i:2;a:3:{s:6:\"chtext\";s:39:\"выдумка капиталистов\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"14\";s:7:\"chorder\";s:1:\"2\";}i:3;a:3:{s:6:\"chtext\";s:50:\"враг свободного творчества\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"34\";s:7:\"chorder\";s:1:\"3\";}i:4;a:3:{s:6:\"chtext\";s:32:\"шанс выбить бабло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"27\";s:7:\"chorder\";s:1:\"4\";}i:5;a:3:{s:6:\"chtext\";s:61:\"запрет копировать без разрешения\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"79\";s:7:\"chorder\";s:1:\"5\";}i:6;a:3:{s:6:\"chtext\";s:27:\"вселенское зло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"20\";s:7:\"chorder\";s:1:\"6\";}i:7;a:3:{s:6:\"chtext\";s:25:\"что это такое?\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"33\";s:7:\"chorder\";s:1:\"7\";}}s:10:\"allowvotes\";b:1;s:4:\"vote\";i:-1;s:4:\"path\";s:9:\"poll/1157\";s:4:\"tags\";a:0:{}s:22:\"last_comment_timestamp\";s:10:\"1346229331\";s:17:\"last_comment_name\";N;s:13:\"comment_count\";s:1:\"0\";s:8:\"taxonomy\";a:1:{i:40;O:8:\"stdClass\":8:{s:3:\"tid\";s:2:\"40\";s:3:\"vid\";s:1:\"4\";s:4:\"name\";s:23:\"Забей!Группа\";s:11:\"description\";s:0:\"\";s:6:\"weight\";s:1:\"0\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:4:\"trid\";s:1:\"0\";s:15:\"v_weight_unused\";s:3:\"-10\";}}s:1:\"0\";b:0;s:9:\"locations\";a:0:{}s:8:\"location\";a:0:{}s:10:\"page_title\";s:0:\"\";s:9:\"nodewords\";a:2:{s:11:\"description\";a:1:{s:5:\"value\";s:198:\"сайт сообщества забей. дворовый турнир, культурно-политический журнал, медиа активизм, политичное движение.\";}s:8:\"keywords\";a:1:{s:5:\"value\";s:602:\"автономия, активизм, акции,антиглобализм, банда, беларусь, видео, глобализм, группа, движение, журнал, забей, зин, зинслёт, кинобункер, медиафронт, минск, мондиализм, национализм, неолиберализм, партия, подкасты, пассионарии, политика, проекты, родина, сообщество, турнир, фашизм, футбол, белоруссия, zabej, movement, community, belarus, action, group, activity\";}}s:8:\"readmore\";b:0;s:5:\"links\";a:2:{i:0;a:3:{s:5:\"title\";s:35:\"Предыдущие опросы\r\n\";s:4:\"href\";s:4:\"poll\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:36:\"View the list of polls on this site.\";}}i:1;a:3:{s:5:\"title\";s:20:\"Результаты\";s:4:\"href\";s:17:\"node/1157/results\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:30:\"View the current poll results.\";}}}}s:6:\"#block\";b:1;s:6:\"#cache\";b:1;s:6:\"#theme\";s:9:\"poll_vote\";s:11:\"#parameters\";a:4:{i:0;s:16:\"poll_view_voting\";i:1;a:3:{s:7:\"storage\";N;s:9:\"submitted\";b:0;s:4:\"post\";a:0:{}}i:2;r:19;i:3;b:1;}s:9:\"#build_id\";s:37:\"form-a61dc504fb4929f3850b5cb49668f7a5\";s:5:\"#type\";s:4:\"form\";s:11:\"#programmed\";b:0;s:13:\"form_build_id\";a:4:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:37:\"form-a61dc504fb4929f3850b5cb49668f7a5\";s:3:\"#id\";s:37:\"form-a61dc504fb4929f3850b5cb49668f7a5\";s:5:\"#name\";s:13:\"form_build_id\";}s:7:\"form_id\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:16:\"poll_view_voting\";s:3:\"#id\";s:21:\"edit-poll-view-voting\";}s:3:\"#id\";s:16:\"poll-view-voting\";s:12:\"#description\";N;s:11:\"#attributes\";a:0:{}s:9:\"#required\";b:0;s:5:\"#tree\";b:0;s:8:\"#parents\";a:0:{}s:7:\"#method\";s:4:\"post\";s:7:\"#action\";s:16:\"/zin/article/670\";s:9:\"#validate\";a:1:{i:0;s:25:\"poll_view_voting_validate\";}s:12:\"#after_build\";a:2:{i:0;s:25:\"checkall_form_after_build\";i:1;s:20:\"wysiwyg_process_form\";}}', created = 1506398084, expire = 1506419684, headers = '', serialized = 1 WHERE cid = 'form_form-a61dc504fb4929f3850b5cb49668f7a5' in /home/zabej.info/public_html/includes/cache.inc on line 112.
1 Октября 2009

Ад пераможных нашых радкоў
Няхай панясе душа Рэвалюцыі
Дзеля таго, каб новая кроў
Сцвердзіць магла закон эвалюцыі!
С.Адамовіч

Якія праблемы найбольш актуальныя на сённяшні дзень у стане грамадства? Што робіць гісторыю - чалавек ці ідэалогія? Якое месца творчага чалавека ў сённяшнім соцыюме. У ліпені, пасля шматгадовай эміграцыі, на  Радзіму вярнуўся пісьменнік Славамір Адамовіч і згадзіўся даць разгорнутае інтэрвью рэдакцыі зіна ZABEJ!INFO.

Славамір Адамовіч нарадзіўся ў 1962 г. Служыў у савецкім войску. Працаваў у розных месцах СССР: саўгасе, чыгунцы, станкабудаўнічым заводзе і інш. Атрымаў філалагічную адукацыю. Потым працаваў у "Настаўніцкай газеце" (1991-1995). У сярэдзіне 90-х актыўны стваральнік радыкальнай групы “Правы Рэванш”. За творчасць і палітычную дзейнасць блізу году сядзеў у турме. У вулічнай палітыцы адметны эпатажнымі акцыямі (напрыклад, атака на Расійкую амасаду). У 2000 годзе знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. 
Выдаў зборнікі вершаў: "Кальварыйскія клёны", "Зямля Ханаан”, "Плавільшчыкі расы" і іншыя, а таксама прозу “Турэмны Дзённік”.  З 2001 году па ліпень 2009 г. жыў ў Нарвэгіі ў эміграцыі. У ліпені вярнуўся на Радзіму.

Абставіны заўсёды ціснуць, якая б не была фармацыя

ZABEJ. Ці магчыма сёння ў Беларусі быць апалітычным пісьменнікам?
Славамір Адамовіч. Баюся, што большая палова і займае такую пазіцыі, бо інакш не здолее працаваць у афіцыйных выданнях, выдавецтвах. Займаць сваю палітычную пазіцыю ім не выпадае, як мінімум , яны мусяць быць нейтральныя. Такая дадзенасць.

Ці вы можаце назваць чалавека найноўшай гісторыі Беларусі, у якім сумяшчаліся б якасці таленавітага палітыка і творцы?
Пад канец перабудовы Анатоль Вярцінскі быў рэдактарам часопіса “Літаратура і Мастацтва” і займаў акрэсленую нацыянальную палітыку. Там друкаваліся новыя, раней закрытыя матэрыялы па беларуская гісторыі і літаратуры. Ніл Сымонавіч Гілевіч быў дэпутатам 12 Склікання у Вярхоўным Савеце. З маладзейшых – канешне, ён не прызнаваў сабе палітыкам  - быў паэт Анатоль Ціханавіч Сыс. Таксама літаратурная суполка “Тутэйшныя”...

Ці актуальны зараз рамантызм у палітыцы краіны? Альбо трэба мець выключна прагматычны падыход, як гэта робіць Лукашэнка? Наколькі моцным мусіць быць творчы ў палітычным працэссе?
Усё залежыць ад таго, хто займаецца справаю, палітыкай ці у іншай сферы. Калі чалавек жывы, таленавіты і тым больш геніяльны, так робіць у любой сферы, у палітыцы таксама. Я не думаю, што рамантызм залежыць ад часу. Я думаю, што асоба фарміруе час. Вось з’явіцца нейкая асоба, заварушыцца - і вакол яе закіпіць жыццё. А не тое, што нейкія абставіны ціснуць чалавека. Абставіны заўсёды ціснуць, якая б не была фармацыя. Тут усё залежыць ад чалавека і яго здольнасцей ахвяраваць. Канешне, калі ўсе навокал імкнуцца зарабіць грошы і варушацца на гэты конт, а табе заставацца рамантыкам - гэта пэўная ахвярнасць. Ён таксама з тым жа поспехам мог рабіць “бабкі”, а ён ахвяруе, і не тое, што ён спецыяльна. Проста чалавек па-іншаму не можа. Нейкая сіла штурхае яго. Чалавек усведамляе, што вось гэта яму дадзена. Ёсць разуменне, што ты ў адзінкавым экзэмпляры, па-за канкурэнцыяй.

Фармат Рэваншу

Хто робіць гісторыю - лідэр, харызма ці ідэалогія? Што на ваш погляд вырашальна?
Трэба разабрацца, што такое ідэалогія, ад якога слова утворана. Ідэя... Прамаўленцамі ідэй з’яўляюцца людзі. Таму я думаю, што вырашальна асоба. Спынюся на ідэі нацыі. Чалавецтва вынайшла гэтую ідэю праз сваіх вялікіх людзей. У народзе з’яўляліся людзі, якія так ці інакш яе прагаворвалі, фармулявалі, надавалі закончаныя ў той ці іншай ступені формы. На сёння мы бачым, што адбываецца з нашым рэжымам: жыццё яго выштуроўвае да беларуская нацыянальнай ідэі. Расцяжкі, плакаты з надпісамі:  “Беларускае - самае маё”. Гэта сведчыць пра тое, што рэжым разумее, што па-за нацыянальным ён яшчэ хутчэй можа страціць сваю ўладу. Па-за сваім яны нішто - ні ў Расіі, ні дзе яшчэ. А ідэалогія - гэта тактыка, сума метадаў, як тую ці іншую ідэю рэалізаваць у рэальным жыцці; тое, што прамаўляюць і фармулюць асобы таленавітыя, геніяльныя асобы, якія ўмеюць канкрэтна фармуляваць тое, што партэбна. Адначасова гэта значыць жыць паводле ідэі і бачыць перад сабой ідэі, гэта - “аріхіскладана”, як казаў Ленін. Яшчэ ад ідэі ўтвораны ідэал – тое, што патрабуе вялікай напругі. Гэта складана, але імкнуцца да гэтага трэба. Я застаюся на баку тых ідэалістаў, хто фармулюе ідэі і так ці інакш ўкідвае іх у жыццё.

Правы Рэванш –  “Ідэя "ПР" паўстала як сітуатыўны, цалкам эмацыйны адказ на захоп улады ў Беларусі антыбеларускімі, прамаскоўскімі  сіламі. Як паэту, мне асабліва яскрава бачылася ўся глыбіня паразы Беларускай Сілы ў асобе дэпутацкай фракцыі  БНФ  ВС XX скліканьня і персанальна старшыні ВС С.С.Шушкевіча. "Правы рэванш"  ва ўмовах страты Беларусамі Беларускай улады заклікаў патрыётаў вярнуць сабе натуральныя нацыянальныя правы ўсімі даступнымі сродкамі і метадамі аж да ўзброенага супраціву. У 1994-м 27-га ліпеня  "Правы Рэванш" з удзелам самай пярэстай маладзёжнай менскай публікі з нагоды дня прыняцьця Дэкларацыі пра незалежнасьць правёў у сталіцы шэсьце з паходнямі ад Купалаўскага тэатру да плошчы Коласа. У кастрычніку таго ж году ў Віцебску  праведзены двухдзённы Першы Зьезд Беларускіх Нацыяналістаў. "ПР" браў на сябе адказнасьць за тыя ці іншыя акцыі, як, напрыклад, узьняцьце бела-чырвона-белага сьцягу на адной спрэчнай станцыі на беларуска-літоўскім памежжы ў паўночна-заходнім рэгіёне краіны. Апошняя акцыя  "Правага Рэваншу" - узброеная атака на пасольства Расейскай Федэрацыі ў Менску ў 2001-м”. Славамір Адамовіч,  ЖЖ

На Культурным Кактэйлі, які праводзіўся ўвесну (рэд. 3,5 красавіка, гл. cайт zabej.info) галоўным сэнсам было паказаць чалавека творчага ў палітыцы. Мы адмыслова выбралі вас і спадара Лімонава, як людзей, якія спрабавалі ладзіць свае палітычныя праекты. Сёння, вядома, “Правы Рэванш” не існуе, якім ён быў раней. Ці актуальны зараз фармат “Рэваншу”, ці усё ж час патрабуе  іншых падыходаў?
Змяняецца час, змяняецца тактыка. Час патрабуе іншай тактыкі, але генеральная устаноўка (патрэба ў існаванне падобных арганізацыяў ці структур) застаецца. Узгадаем класічны выраз пра тое, што такое нацыя: “нацыя - гэта пастаянная барацьба за сябе і за сваё месца сярод народаў, пастаянны плебісцыт”. А раз гэта пастаянны плебісцыт, барацьба, тады расслабляцца не выпадае. Бачым, як не хапіла напору ў пачатку 90-х і гэту расслабленнасць адчулі канкурэнты ў нацыянальнай барацьбе і прыйшлі да ўлады. Таму, адчуваючы гэта, я паспрабаваў стварыць такую группу: яна была прагалошана яшчэ да прыходу сённяшняга узурпатара. Думаю такая група актуальнай застаецца і зараз.

Мультыкультурнае Грамадства

Што для вас Радзіма?
Пасля таго, як пражыў за мяжой прыстойны прамежак часу, усё цяжэй і цяжэй становіца даваць адназначны адказ. Радзіма - гэта месца на зямным шары, дзе ты адчуваеш сябе адэкватна, а твой дух гарманічны. Фізічныя выгоды – стабільны даход, вада з крану, харошае жытло... а дух можа быць не на месцы. Радзіма – там, дзе ты жывеш духам. Там можна далей тлумачыць. Таму што родныя, сябры, дзяцінства і г.д. Дзе яшчэ мяне хто будзе слухаць, як не дома?!

Украінскі радыкальны дзеяч Змітро Карчынскі выказвае наступнае сцвярджэнне на гэты конт: “Родина - это не территория, а сумма подвигов и свершений”. Наколькі гэтая вымова блізкая вам?
Абсалютна блізкая. Яна дадае мае тлумачэнні, што казаў.

Зараз сярод палітызаванай моладзі пастаянна ідуць спрэчкі аб дзяленні на левых і правых. Наколькі, на ваш погляд, творчы чалавек можа дапасоўваць сябе да пэўных палітычных рухаў? Не перашкодзіць такі ўдзел шырыні ахопу з’явы?
Мастак аб’ектыўна глядзіць з розных пазіцый на сітуацыю, на жыццё ў свеце, у сваёй краіне, у тым ліку і ў партыі ці якой арганізацыі. Чалавек мастацтва можа стаць сябрам партыі, але не чакайце, што ён будзе падпарадкоўвацца яе пастановам. Ён вышэй любой партыі. Партыі, як узнікаюць, так і знікаюць. Але асобы, якія заявілі пра сябе, застаюцца, і менавіта асобы пакідаюць пасля сябе тыя з’явы, тыя рэчы, якія будуць сведчыць пра гэтую эпоху.

Прыход да ўлады не церпіць дваякасці

Творчы чалавек ва ўладзе – гэта добра. На колькі вы згодны з гэтым сцверджаннем?
Тут не так усё адназначна. Калі ён з’яўляецца дэпутатам, гэта дадае прэстыжу той структуры, у якой ён працуе, дапамагае. Так можа быць, калі жыццё ў грамадстве нармальнае. Гэта, канешне, таксама ахвяра, але ахвяра ў другі бок: чым чалавек больш у палітыцы, тым менш у яго часу і сіл на творчаць.

Ці варта творчаму чалавеку выказваць напрамую сваю прэтэнзію на ўладу, ці лепш абмежавацца падтрымкаю нейкай існай структуры?
Можна абмежавацца, але ці будзе вынік ад гэтага? Наўрад. Можна прыгадаць мастака Алеся Пушкіна. Ён робіць свае гучныя матацкія перфомансы, гучныя. Яны ўказваюць грамадству і ўладзе: “Не так у нас, не добра ў грамадстве”. У творцы найперш павінны быць жывыя рэальныя дзеянні – тэксты, перфомансы...

Маецца на ўвазе не высмейванне ўлады ці нейкі сацыяльны пратэст, а непасрэдная прэтэнзія на ўладу. “Мы зараз тут, а вы там у стырна, мы таксама маем права кіраваць”.
Творца мусіць разумець, што тады ён павінен пакласці на ахвярны алтар сваю творчасць і ісці ў палітыку. Па сабе магу сказаць, каб аддацца справе стварэння арганізацыі “Правы Рэванш”, трэба было ставіць крыж на творчасці. Мэта любой палітычнай партыі, як правільна заўважыў, - прыход да ўлады - не церпіць дваякасці. Вось тут папішу, а там павыступаю. Астатняе трэба адсунуць. Працаваць чыстым палітыкам, каб дасягнуць гэтай улады, нейкага ўзроўню. Ці адчуваеш ты такі ж патэнцыял у сабе з такім жа імпэтам так жа дзейнічаць у сферы палітыкі, як ты дзейнічаеш у творчасці? Як матор, як актывізатар грамадскага жыцця, творчы чалавек дзейнічае. Напрыклад, Пушкін. Але не скажу, што ён ці я ставілі мэту прыйсці да ўлады.

Супрацоўніцтва ўлады і творчага чалавека - гэта натуральна? Ці усё ж творчы чалавек павінен быць заўсёды ў апазіцыі, выкрываць недахопы улады, грамадства, прэзентаваць іх?
Пры сённяшнім рэжыме чакаць фундаметальных зменаў не выпадае. Бачым толькі фасадныя работы: падмалявалі, падтынкавалі і ўсё. На вялікі жаль, гэта так. У такім стане нацыя і дзяржава не можа адчуваць сябе утульна. Не будуецца фундамент. 
А творчы чалавек павінен толькі сам сабе. Калі ў гісторыі крытычныя моманты, калі творца, які склаўся, застаецца ў ценю, маўчыць, у такія моманты творцу варта было б сябе праявіць. Зноў жа, каб у жыцці не прапасць. Калі на вуліцы супрацьстаянне, а пісьменнік піша раман - гэта ненармальна. Што да нашай сітуацыі, то сёння такі палітычны грамадскі застой, для мастака -  гэта момант самападрыхтоўкі, напрацоўкі сваіх шэдэўраў. Той жа Пушкін (рэд. - маецца на ўвазе перфоманс Алеся Пушкіна з вазком гною ля Рэзідэнцыі). Як напрацаваўшыся дзесь на прыродзе, а потым прывесці гэтага жыццядайнага гною пад гэтыя вароты (паказвае на Рэзідэнцыю, усміхаецца).

Што рабіць...

Што рабіць маладым людзям, якія крытычна ставяцца да дзеянняў улады і структурнай апазіцыі? Якія памылкі трэба абыйсці, улічыць, чаго не рабіць?
Высокія дрэвы выносіць угару, а звычаны лес ён роўненькі, як і грамадства. Сёння час, калі варта ўмацоўваць сваю карнявую сістэму: атрымліваць адукацыю, ісці ў бізнес ці іншыя сферы, замацоўвацца, прытым не пакідаючы сваёй грамадстка-палітычнай актыўнасці і амбіцый. Гэта можна рабіць, прытым заставацца актыўным і ўмацоўваць карнявую сістэму. Прыйдзе час, і мы будзем запатрабаваныя новай хваляй грамадска-палітычнага жыцця.  Кожны выбірае сам. Трэба, каб гэты выбар быў істотны, з гэтага вырастала штосьці.

Прытармазіць рост спажывання

Культура спажывання ў Еўропе знаходзіцца на ўзроўні рэлігіі. Вы былі ў Нарвегі працяглы час. Што можаце сказаць пра гэту з’яву там? Што выразна бачна тут?
Праблема спажывання тычыцца усіх. Нават самых бедных. Пры такім росце чалавецтва на маленькай планеце працягваць развіваць палітыку спажывання - значыць набліжаць нас да калапсу. Гэта тычыцца і клімату, і чысціні: вада паветра, харчы. Цяпер ужо праблема забяспечыць чалавека нармальнымі, “экалагічна чыстымі” прадуктамі. Дзіка гучыць! З аднаго боку, мы такія цывілізаваныя, а з другога, што мы ямо, што п’ем, чым дыхаем? Але я пабачыў гэта на прыкладзе нарвежскага жыцця: чым больш спажываеш, тым больш людзей занята у сваім маленькім ці вялікім бізнесе. А бізнес працуе выключна на тое, каб забяспечыць чалавека тым ці іншым прадуктам, у тым ліку і культурным. Чалавек набывае, спажывае і тым самым забяспечвае работу эканамічнага механізму краіны. Вакол гэтага ўсё круціцца.  Прыпыніць (прытармазіць) спажыванне – гэта таксама калапс. Гэта спыненне вытворчасці, выбух беспрацоўя і інш. Таму сёння перад намі такая дылема. Што рабіць з гэтым спажываннем? Як прыпыніцца?

Як там змагаюцца з гэтым?
У Нарвегіі шкляныя бутэлькі, тару з пластыку стараюцца збіраць і вучаць гэтаму людзей.  Некаторых бясплатна, некаторых платна. Гэтую тару можаш здаць, і нармальна. Напрыклад, 7 паўлітровых  пластыкавых пляшак і ты маеш даляр у кішэні. Чым Беларусь зараз адметнае? Людзі адпачываюць, п’юць. Пластык, пластык, шкло, шкло, бутэлькі... 10 год таму такога не было.

Пыха белай расы

У беларускім грамадстве зараз вельмі хутка адбываецца расслаенне на звышбагатых і вельмі бедных. Як вы ставіцеся да падыходу ў эканоміцы: “Забраць у багатых і падзяліць сярод тых, у каго крытычна не хапае на самае неабходнае”?
Мы ужо праходзілі такое. Гэта ні да чаго не прывядзе. Пытанне у іншым. Улада, калі яна не хоча развіцця такіх падзей, мусіць, ставарючы ўмовы для абагачэння на высокім узроўні, не пакідаць без увагі ніжэйшыя слаі грамадства. Напрыклад, тая ж Скандынавія. У Нарвегіі, каб было што паесці, дзе паспаць, куды прыхіліць галаву - ствараюць начныя дамы. Вось табе пасцель, дах, вось табе мінімум. Як краіна знаходзіць на гэта сродкі - ужо іншае пытанне, але яна дбае пра гэтых самых неўладкаваных людзей. Маладым дапамагае шукаць працу, старыя людзі не кінутыя без увагі. Без парадку ў грамадстве дзяржава рызыкуе разваліцца, і тыя, хто трымае ўладу, могуць яе страціць. Нельга даводзіць да  жахлівага расслаення, бо рана ці позна сацыяльны выбух з гэтым расслаеннем пакончыць. Калі ёсць у грамадстве дысбаланс, натсупае момант, калі “прыходзіць цунамі” і ўраўноўвае ўсіх сваёй хваляй сацыяльнагя пратэсту.

Вы знаходзіліся пэўны час у эміграцыі. Цяпер прыехалі на Радзіму. Ці бачыце тут сітуацыю з прыхаднямі? На вашую думку, як трэба ставіцца да міграцыйных працэсаў? Якія наступствы праз гэта можам мець?
Наступствы ў Еўропе мы бачым. Так склалася, што мы ідзем у цывілізацыйным поступе пасля Еўропы. Таму ў нас ёсць шанец вучыцца з іх досведу, не браць адмоўнага. Мы можам арганізаваць сваё жыццё больш заможным, калі пазбегнем гэтай хвалі маёмаснага расслаення без скрайне бедных і фантастычна багатых. Нам захочацца пайсці тым жа шляхам: набіраць танную рабочую сілу. У ЕС вольны рух работнікаў. Пры такой сістэме людзі зарабляюць грошы і вяртаюцца на Радзіму. Адбываецца, больш-меньш натуральнае цэнтрабежнае пераразмеркаванне капіталаў. Там ёсць надзея, што цэнтр капіталаў будзе аддаваць на перэферыю сродкі.  А вось сістэма прыёму ўцекачоў – вялікая праблема. Калі гэты рух не спыніць, то ён будзе ўзрастаць і ўзрастаць. Мы бачылі выбухі 2005 г. у Еўропе. Францыя. Апаненты заходняй цывілізацыі ўжо ў Еўропе. Цяпер ідуць ценевыя працэсы, накіраваныя на сацыяльны выбух яшчэ большай сілы.
Каб меней займацца праблемаю ўцекачоў і каб яна не ў такіх аб’ёмах вырастала, трэба заходняй цывілізацыі пазбягаць войнаў, трэба пыху белай расы, яе кансюмерызм спыняць, тармазіць. Не істотна, пад якімі тэкстамі.
Тыя ж Ірак, Афганістан – гэта найбольшыя крыніцы ўцекачоў сёння, не кажу нават пра меншыя анклавы. Як ні круці, Брусель, Вашынгтон нясуць адказнасць за рост уцякацтва. Ім здаецца, што ўсё можна міксаваць. Ім здаецца: там будзем праводзіць войны, а тут нейкі працэнт прымаць, і усё гэта будзе патанаць. А цяпер нас проста фізічна не хапае, каб растварыць гэтую масу ў еўрапейскім ці амерыканскім кантэксце.

Культурны фронт. Мова і пагрозы

Валянцін Акудовіч напісаў у сваёй кнізе “Код Адсутнасці”: “Чалавек не пяройдзе на тую мову, якая пагаршае яго эканамічнае становішча”. Ці згодны з гэтым выслоўем?
Фармальна ён мае рацыю. Але далей трэба ўдакладняць: чаму канкрэтны чалавек думае, што гэта пагоршыць яго эканамічны статус? Любая мова можа быць з нейкіх прычынаў такой, напрыклад, англійская дзе-небудзь у краінах ісламу.

Мова для Вас - мэта ці сродак?
Сродак.

Якая будучыня беларускай мовы?
Я аптыміст. Нікуды мы не дзенемся - не дзенецца і мова.

Ці існуе, на ваш погляд, з боку Расіі як культурна-палітычнай фармацыі пагроза існавання беларускай супольнасці?
Гэта першы сярод іншых апанент. Ён кожную хвіліну робіць, каб нас падпарадкаваць свайму ўплыву. Дзякуючы дэмагогіі аб братэрстве шмат працэсаў у нас адбываецца пад сподам: схаванае супрацьстаянне, якое не канчалася з распаду СССР. Ва Ўкраіне - гэта вонкі: відаць вораг - лягчэй трымаць удар. У нас гэта ціхай сапай... Як мы казалі на пачатку размовы, што зараз рэжым вымушаны хіліцца да нацыянальнага хаця б вонкі. А што там пад сподам? Калі пачне усплываць, цяжка ўявіць, якія будуць закалоты. Масква робіць усё, каб тут без шуму і пылу трымаць свой уплыў.

Як вы думаеце, дзе можа пралягаць культурны фронт з гэтай з’явай?
Трэба ствараць свой белурускі якасны прадукт. У тым ліку і паводле мовы.

Ці можа быць беларускі, але рускамоўны якасны прадукт?
Можа. Але тут аўтару трэба будзе удвая напружвацца, чым, напрыклад, мне. Яму трэба будзе двойчы-тройчы пераўзыйсці мяне па якасці. Але гэта можна рабіць, і гэта робіцца. Пагартаў кнігу Міхаіла Галдзянкова. Там нешта ёсць.

Прамаўляць ад першай асобы

Што вы зараз можаце пералічыць з добра напісанага “калегамі па цэху”?
За сем гадоў, мякка кажучы, аддаліўся ад тутэйшай сітуацыі. Напрыклад, Андрэй Федарэнка, Юры Станкевіч, Алесь Пашкевіч - гэта ў прозе, што зараз узгадаў. Без ідэалагічных, палітычных нюансаў. А ў паэзіі якраз можна больш пакрытыкаваць. Тут падманвае ўяўная лёгкасць. Умееш рыфмаваць, і ты ўжо адчуў сябе паэтам і майстрам... Тая ж праблема і ў Нарвегіі. Такой лухты панапісана!.. І тут, і там. Без ахвяраванняў на фундамент не абысціся. Што ў раствор пакласці? Трэба штосьці абавязкова пакласці.

Вашы творчыя планы?
Выдаць паэтычны зборнік  “Сляды на дарозе Е6”, кнігу прозы  “Цана Еўропы” і арганізаваць фотоавыставы, прысвечаныя жыццю ў Нарвегіі.

Ужо мінула пяць гадоў, як вы напісалі верш-маніфест “Адракаюся”. Ці хочаце нешта выпраціь, дапісаць?
Не. На вялікі мой жаль…

Адракаюся!

Адракаюся ад запраданцаў,
адракаюся ад паяцаў,
ад свабодных радыёстанцыяў,
ад лядова-магільных палацаў!

Адракаюся ад нікчэмнасьці
апазіцый, рухаў і партыяў,
ад фальшывае бурапеннасьці
і ад натаўскіх збройных гарантыяў!

Адракаюся ад глабалізму,
ад анархіі, ад беспарадку,
ад бясплоднага аптымізму
і ад слабых духам нашчадкаў!

Адракаюся ад лібералаў,
дэмакратаў і правых марксістаў,
ад крывавых тэлеканалаў,
ад царкоўнікаў і манархістаў!

Адракаюся ад графаманаў,
Багамазаў і Мельпамены,
адракаюся ад падману,
дэмагогіі і падмены!

Адракаюся ад свабоды
жыць сярод зьмізарнелай шаці,
адракаюся зьверху і споду
ад паўзучых інкарпарацый!

Адракаюся, адракаюся,
адракаюся ад ...каханьня! –
Ад таго, што хацела паюснай
і шампанскага на сьняданьне.

Ад «настаўнікаў» адракаюся,
што вучылі казаць «плястык»...
Адракаюся і ня каюся
у сьвятле сонечных свастык!
(2004)

Ян Крушынскі
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: