Кошт мегабайта свабоды

user warning: Table './zabej_info/cache_form' is marked as crashed and last (automatic?) repair failed query: UPDATE cache_form SET data = 'a:22:{s:6:\"choice\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"radios\";s:14:\"#default_value\";i:-1;s:8:\"#options\";a:8:{i:0;s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";i:1;s:45:\"закон об авторском праве\";i:2;s:39:\"выдумка капиталистов\";i:3;s:50:\"враг свободного творчества\";i:4;s:32:\"шанс выбить бабло\";i:5;s:61:\"запрет копировать без разрешения\";i:6;s:27:\"вселенское зло\";i:7;s:25:\"что это такое?\";}}s:4:\"vote\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"submit\";s:6:\"#value\";s:20:\"Голосовать\";s:7:\"#submit\";a:1:{i:0;s:9:\"poll_vote\";}}s:5:\"#node\";O:8:\"stdClass\":42:{s:3:\"nid\";s:4:\"1157\";s:4:\"type\";s:4:\"poll\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:3:\"uid\";s:1:\"1\";s:6:\"status\";s:1:\"1\";s:7:\"created\";s:10:\"1346229331\";s:7:\"changed\";s:10:\"1346229532\";s:7:\"comment\";s:1:\"0\";s:7:\"promote\";s:1:\"1\";s:8:\"moderate\";s:1:\"0\";s:6:\"sticky\";s:1:\"0\";s:4:\"tnid\";s:1:\"0\";s:9:\"translate\";s:1:\"0\";s:3:\"vid\";s:4:\"1157\";s:12:\"revision_uid\";s:1:\"1\";s:5:\"title\";s:37:\"Что такое \"копирайт\"?\";s:4:\"body\";s:0:\"\";s:6:\"teaser\";s:366:\"* надпись снизу сайта, на книге и т.п.\n* закон об авторском праве\n* выдумка капиталистов\n* враг свободного творчества\n* шанс выбить бабло\n* запрет копировать без разрешения\n* вселенское зло\n* что это такое?\n\";s:3:\"log\";s:0:\"\";s:18:\"revision_timestamp\";s:10:\"1346229532\";s:6:\"format\";s:1:\"0\";s:4:\"name\";s:5:\"admin\";s:7:\"picture\";s:0:\"\";s:4:\"data\";s:175:\"a:4:{s:18:\"admin_compact_mode\";b:1;s:17:\"mimemail_textonly\";i:0;s:5:\"block\";a:1:{s:5:\"block\";a:1:{i:1;i:1;}}s:13:\"form_build_id\";s:37:\"form-26a39686e303e8f916b4fea4f17e4286\";}\";s:7:\"runtime\";s:1:\"0\";s:6:\"active\";s:1:\"1\";s:6:\"choice\";a:8:{i:0;a:3:{s:6:\"chtext\";s:63:\"надпись снизу сайта, на книге и т.п.\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"79\";s:7:\"chorder\";s:1:\"0\";}i:1;a:3:{s:6:\"chtext\";s:45:\"закон об авторском праве\";s:7:\"chvotes\";s:3:\"109\";s:7:\"chorder\";s:1:\"1\";}i:2;a:3:{s:6:\"chtext\";s:39:\"выдумка капиталистов\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"15\";s:7:\"chorder\";s:1:\"2\";}i:3;a:3:{s:6:\"chtext\";s:50:\"враг свободного творчества\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"34\";s:7:\"chorder\";s:1:\"3\";}i:4;a:3:{s:6:\"chtext\";s:32:\"шанс выбить бабло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"29\";s:7:\"chorder\";s:1:\"4\";}i:5;a:3:{s:6:\"chtext\";s:61:\"запрет копировать без разрешения\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"82\";s:7:\"chorder\";s:1:\"5\";}i:6;a:3:{s:6:\"chtext\";s:27:\"вселенское зло\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"20\";s:7:\"chorder\";s:1:\"6\";}i:7;a:3:{s:6:\"chtext\";s:25:\"что это такое?\";s:7:\"chvotes\";s:2:\"33\";s:7:\"chorder\";s:1:\"7\";}}s:10:\"allowvotes\";b:1;s:4:\"vote\";i:-1;s:4:\"path\";s:9:\"poll/1157\";s:4:\"tags\";a:0:{}s:22:\"last_comment_timestamp\";s:10:\"1346229331\";s:17:\"last_comment_name\";N;s:13:\"comment_count\";s:1:\"0\";s:8:\"taxonomy\";a:1:{i:40;O:8:\"stdClass\":8:{s:3:\"tid\";s:2:\"40\";s:3:\"vid\";s:1:\"4\";s:4:\"name\";s:23:\"Забей!Группа\";s:11:\"description\";s:0:\"\";s:6:\"weight\";s:1:\"0\";s:8:\"language\";s:0:\"\";s:4:\"trid\";s:1:\"0\";s:15:\"v_weight_unused\";s:3:\"-10\";}}s:1:\"0\";b:0;s:9:\"locations\";a:0:{}s:8:\"location\";a:0:{}s:10:\"page_title\";s:0:\"\";s:9:\"nodewords\";a:2:{s:11:\"description\";a:1:{s:5:\"value\";s:198:\"сайт сообщества забей. дворовый турнир, культурно-политический журнал, медиа активизм, политичное движение.\";}s:8:\"keywords\";a:1:{s:5:\"value\";s:602:\"автономия, активизм, акции,антиглобализм, банда, беларусь, видео, глобализм, группа, движение, журнал, забей, зин, зинслёт, кинобункер, медиафронт, минск, мондиализм, национализм, неолиберализм, партия, подкасты, пассионарии, политика, проекты, родина, сообщество, турнир, фашизм, футбол, белоруссия, zabej, movement, community, belarus, action, group, activity\";}}s:8:\"readmore\";b:0;s:5:\"links\";a:2:{i:0;a:3:{s:5:\"title\";s:35:\"Предыдущие опросы\r\n\";s:4:\"href\";s:4:\"poll\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:36:\"View the list of polls on this site.\";}}i:1;a:3:{s:5:\"title\";s:20:\"Результаты\";s:4:\"href\";s:17:\"node/1157/results\";s:10:\"attributes\";a:1:{s:5:\"title\";s:30:\"View the current poll results.\";}}}}s:6:\"#block\";b:1;s:6:\"#cache\";b:1;s:6:\"#theme\";s:9:\"poll_vote\";s:11:\"#parameters\";a:4:{i:0;s:16:\"poll_view_voting\";i:1;a:3:{s:7:\"storage\";N;s:9:\"submitted\";b:0;s:4:\"post\";a:0:{}}i:2;r:19;i:3;b:1;}s:9:\"#build_id\";s:37:\"form-3643abc244016d7b7e621e30f76a1ad1\";s:5:\"#type\";s:4:\"form\";s:11:\"#programmed\";b:0;s:13:\"form_build_id\";a:4:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:37:\"form-3643abc244016d7b7e621e30f76a1ad1\";s:3:\"#id\";s:37:\"form-3643abc244016d7b7e621e30f76a1ad1\";s:5:\"#name\";s:13:\"form_build_id\";}s:7:\"form_id\";a:3:{s:5:\"#type\";s:6:\"hidden\";s:6:\"#value\";s:16:\"poll_view_voting\";s:3:\"#id\";s:21:\"edit-poll-view-voting\";}s:3:\"#id\";s:16:\"poll-view-voting\";s:12:\"#description\";N;s:11:\"#attributes\";a:0:{}s:9:\"#required\";b:0;s:5:\"#tree\";b:0;s:8:\"#parents\";a:0:{}s:7:\"#method\";s:4:\"post\";s:7:\"#action\";s:16:\"/zin/article/604\";s:9:\"#validate\";a:1:{i:0;s:25:\"poll_view_voting_validate\";}s:12:\"#after_build\";a:2:{i:0;s:25:\"checkall_form_after_build\";i:1;s:20:\"wysiwyg_process_form\";}}', created = 1547732057, expire = 1547753657, headers = '', serialized = 1 WHERE cid = 'form_form-3643abc244016d7b7e621e30f76a1ad1' in /home/zabej.info/public_html/includes/cache.inc on line 112.
17 Июля 2008
Уявіце краіну, у якой за капіяванне музыкі з дыска саджаюць у турму. Краіну, дзе нельга даць сябру пачытаць цікавую кнігу. Краіну, дзе на фатаграфаванне архітэктуры трэба атрымліваць ліцэнзію ў дзяржаўных органах. Краіну, дзе "нязручнага" чалавека палітыкі кідаюць за краты з прычыны парушэння аўтарскіх правоў. Краіну, дзе вынікі навуковых даследаванняў можна выкарыстоўваць толькі праз 75 гадоў пасля смерці навукоўца. Уявілі? Падабаецца? Аўтарам у Куршавелі - так, палітыкам на Таіці - так. А людзям?

Вядома, тое, што апісана вышэй, уявіць цяжка: надта ж гэта падобна на раман дзядзечкі Оруэла "1984". Але ж давайце паглядзім, ці настолькі гэта ўсё нерэальна і немагчыма.

50 гадоў пасля...

Капіяванне музыкі з дыскаў... Кожны дзень мы чуем звесткі пра тое, што кагосьці ў Штатах засудзілі на тысячы долараў за тое, што чалавек загружаў з інтэрнэту нелегальную музыку, альбо пра тое, як недзе ў Расіі знішчылі чарговую партыю кантрафактнай медыяпрадукцыі. Магчыма, хтосьці нават скажа, быццам, правільна робяць, змагаюцца з піратамі. А што вы скажаце, калі на вас завядуць судовую справу толькі за тое, што вы з легальна купленага (!) дыска капіявалі музыку на свой мабільны плэер ці паставілі на тэлефоне званком? А гэта - рэальная справа, якая вядзецца сёння і зараз. Пакуль, праўда, толькі ў ЗША.
А вось прыклад з нашай суседкі Польшчы. Там вам адмовяць зрабіць копію пары старонак з часопіса ці кнігі, калі вы папросіце пра гэта ў ксераксавым сервісе. Дзякуй Богу, пакуль яшчэ не выклікаюць паліцыю, каб пакараць вас за парушэнне літары закону...
Тым часам у 2002 годзе рускі праграміст Зміцер Скляраў адсядзеў паўгады ў амерыканскай турме толькі за тое, што на тамтэйшай навуковай канферэнцыі яму "пашчасціла" выступіць з дакладам, прысвечаным тэме злому сістэмы абароны ад капіявання электронных кніг адной вядомай карпарацыі.
Дарэчы, аўтарскія правы на ўсю чалавечую творчасць дзейнічаюць вельмі доўга. Напрыклад, у Беларусі - цягам 50 гадоў пасля смерці аўтара, шмат дзе ў іншых краінах - цягам 75 гадоў. Гэта, напрыклад, значыць, што ў сучаснай творчасці нельга выкарыстоўваць нават элементаў, нават некаторых ідэй з сярэдзіны стагоддзя: нельга маляваць у стылі Далі, нельга браць ідэі для новых твораў з Хэмінгуэя... Для навукі заменай аўтарскіх правоў сталі так званыя патэнты. Патэнты на кампутарную мыш, на джынсы, на тэлевізар... Ці гатовыя вы цягам, напрыклад, 100 гадоў плаціць грошы за сам факт выкарыстання тэлевізара? Ці не падобна гэта да "падаткаў на паветра"? Псіхалогія чалавека дэфармуецца, і ён пачынае верыць, што трэба плаціць, бо іначай нельга, бо іначай цябе чакае суд. "Нельга" - вось слова, якое цягне долу свабоду творчасці, абмяжоўвае новых аўтараў тэмамі і пазбаўляе старых стымулу ствараць новае і цікавае.

"Аўтарскае" права, якое не належыць аўтарам

Напачатку кампутарнай эры (1950-1960-я гг.) толькі вузкае кола праграмістаў ды іншых кампутаршчыкаў мелі доступ да электронных машын. Яны пісалі свае праграмы, мяняліся імі паміж сабой, і ніхто не думаў, што калісьці ўсё зменіцца. У 1970-ых гг. вядомыя ў пэўных колах Дэніс Рытчы і Кен Томпсан стварылі аперацыйную сістэму UNIX і, як тады было прынята, падзяліліся ёю з іншымі. Сістэма развівалася, свабодна капіявалася карыстальнікамі, сталела. Датуль, пакуль не прыйшлі монстры-карпарацыі і не абвясцілі, што ўсё гэта належыць ім... Бо было створана іх працаўнікамі. Так у свет кампутарных праграм прыйшло паняцце "аўтарскага" права. "Аўтарскага" права, якое не належала аўтарам. "Аўтарскага" права, якое ставіла крыж на супрацоўніцтве навуковых гурткоў з розных краін у межах сістэмы UNIX і не толькі.

GNU 
Але з'явіліся людзі, якія не пагадзіліся з такім раскладам спраў і абвясцілі дзейную сістэму аўтарства амаральнай і несправядлівай. Спачатку гэта быў неарганізаваны рух, пакуль на сцэне не з'явіўся Рычард Столман, чалавек, якога часта напаўжартам клічуць месіяй праграмісцкага свету. Што ж ён зрабіў?
У 1983 годзе Рычард Столман абвясціў пра стварэнне руху за свабоду праграмнага коду з назвай GNU. Ён распрацаваў цэльную філасофію гэтай ініцыятывы, якую выклаў у Маніфесце GNU, надрукаваным у 1985 годзе у адным з амерыканскіх папулярных кампутарных часопісаў. Ад тых часоў праект пачаў імкліва развівацца і расці. Адзін за адным да агульнай справы далучаліся праграмісты з усяго свету, якія дапамагалі Рычарду не за грошы, але за ідэю. Якую ж ідэю, якія мэты яны пераследавалі? Рух GNU галоўнай мэтай свайго існавання абвясціў стварэнне свабоднага ад камерцыйных патрабаванняў варыянта сістэмы UNIX, каб іншыя людзі, як і стваральнікі, маглі выкарыстоўваць іх працу, не баючыся судовых спраў і не адчуваючы сябе абмежаванымі ў дзеяннях. Гэтая задача выглядала на той час нерэальнай, немагчымай, утапічнай... Але Рычард усё адно ўзяўся за справу.
Яго сістэма абвяшчалася свабоднай. Давайце ж паглядзім, у чым заключаецца гэтая свабода:
1. Свабода запускаць праграму з любых мэтаў.
2. Свабода вывучаць і змяняць праграму.
3. Свабода капіяваць праграму для іншых.
4. Свабода паляпшаць праграму і раздаваць паляпшэнні іншым.

Такім чынам, у адрозненне ад камерцыйных праграм, свабодныя праграмы гарантуюць для карыстальнікаў свабоды, а не абмяжоўваюць іх. Філасофія свабодных праграм заклікае дзяліцца з іншымі, дапамагаць людзям. Таму не дзіўна, што яе пачалі звязваць і з робінгудаўскімі метадамі, і з анархізмам, і нават з камунізмам (з апошнім звычайна ў якасці негатыўнай прапаганды). Не дзіва таксама, што ў асяроддзі GNU/Linux-карыстальнікаў вельмі шмат анархістаў, людзей правых поглядаў ды іншых палітычных і сацыяльна-філасофскіх перакананняў, бо гэта не толькі зручная сістэма, утылітарны складнік машыны, але і культура, ідэалогія, нешта большае за проста сістэму, як, напрыклад, Windows. Цікавы факт: у адзін са збораў праграм для GNU/Linux - Debian - нават уключаны дакумент з назвай 'anarchism' з поўнай выкладкай тэорыі анархізму.

Немагчымае магчыма
 
У 1991 годзе (г.зн. праз 8 гадоў пасля пачатку руху) у Рычарда Столмана "на руках" былі ўсе часткі свабоднай сістэмы, акрамя галоўнай - ядра сістэмы. Кажуць, герояў для гісторыі стварае сама гісторыя. Калі так, то ў гэты раз ствароным героем стаў фінскі студэнт Лінус Торвальдс, які, як ён потым прызнаўся, "дзеля забавы" (just for fun) стварыў такое ядро, назваў яго Linux і падзяліўся з іншымі людзьмі. Ядро было хутка прытарнаванае да сістэмы GNU. Так і з'явілася на свет GNU/Linux. Наперадзе ў гэтай сістэмы былі гады перамог і параз пад сцягам буйвала і пінгвіна (сімвалы праектаў GNU і Linux адпаведна), але яна даказала, што немагчымае магчыма, і цяпер яна працуе ў мабільных тэлефонах, ноутбуках, інтэрнэт-серверах і настольных кампутарах. Запомнім: немагчымае магчыма. Рух GNU стаў каталізатарам памкненняў у інфармацыйным грамадстве да свабоднага доступу да звестак і медыяў. Так, у 2000 г. быў створаны сусветна вядомы праект шматмоўнай свабоднай энцыклапедыі - Вікіпедыі. Дарэчы, сярод разнастайных моўных версій энцыклапедыі ёсць і беларуская. Хаця, канечне, найбольшым і найпапулярнейшым з'яўляецца англійскі раздзел: у ім ажно 2,4 мільёны артыкулаў на любую тэму. Нават сусветнавядомая "Брытаніка" не можа цягацца з Вікіпедыяй у колькасці карысных звестак і праўдзівасці інфармацыі. Немагчымае магчыма.
Таксама тут можна ўзгадаць пра рух Creative Commons (творчых супольнасцяў), які выступае за распаўсюджанне свабод, абвешчаных калісьці Рычардам для кампутарных праграм, на медыяпрадукцыю: музыку, фільмы, кліпы, кнігі, часопісы ды інш. У інтэрнэце ўжо існуе некалькі спецыялізаваных крам, дзе прадаюць свабодную музыку: пасля таго, як ты паслухаў цалкам песню, ты можаш аддзячыць аўтару за добры твор, купіўшы ў яго музыку. А можаш і не аддзячыць: ніхто не падасць на цябе ў суд, ды і нават не пакрыўдзіцца. Немагчымае магчыма.

Linux-супольнасці
 
GNU/Linux - сістэма свабодная. Але хто ж тады падтрымлівае новых карыстальнікаў, падказвае, як зрабіць першы крок? Бо няма ж карпарацыі тыпу Microsoft, якая займалася б гэтым. Дык як? Усё проста: "ратаванне тых, хто патанае, - праблема тых, хто патанае". Карыстальнікі GNU/Linux ва ўсім свеце гуртуюцца ў так званыя мясцовыя групы карыстальнікаў Linux (Linux User Groups) паводле геаграфічнага прынцыпу, дзе і дапамагаюць адзін аднаму, калі раптам узнікаюць якія-небудзь пытанні. Людзі робяць гэта не дзеля грошай ці славутасці, але дзеля забавы ды ўцехі. Ёсць такая група карыстальнікаў і ў Мінску (Minsk Linux User Group - mlug.linux.by), і ў Гомелі, і ў іншых гарадах Беларусі. Мясцовыя актывісты зробяць дзеля вас копіі дыскаў са свабоднымі праграмамі, распавядуць пра сістэму Лінукс і дапамогуць, чым змогуць.
GNU/Linux - гэта не проста сістэма, гэта цэлая субкультура, а таму мае пэўныя спецыфічныя з'явішчы. Так, напрыклад, перыядычна цягам году праводзяцца так званыя "лінуксоўкі", калі ахвотныя збіраюцца ў нейкім вызначаным месцы для адпачынку, звычайна, у якім-небудзь парку, у нефармальнай абстаноўцы з мэтай проста паразмаўляць ды падзяліцца сякім-такім досведам, папіць з аднадумцамі піва ды пагутарыць на кампутарныя і не надта кампутарныя тэмы.
Мабыць, галоўнай актыўнасцю беларускай лінукс-супольнасці можна назваць міжнародны фестываль-канферэнцыю Linux Vacation Eastern Europe (LVEE) - lvee.org, які сёлета ўжо чацвёрты раз ладзіўся ў Беларусі (26-29 чэрвеня 2008 году). Фестываль зазвычай арганізуецца мясцовымі актывістамі на валанцёрскай аснове. LVEE заўсёды праводзіцца на прыродзе, з шашлыкамі, гульнямі, цікавосткамі, але і канферэнцыйнымі дакладамі, выступамі ўдзельнікаў на тэмы, блізкія да свабоднага праграмнага коду ці Linux. LVEE - гэта чатыры дні свята для мясцовых аматараў GNU. Удзельнікі таксама прыязджаюць з іншых краін: як блізкіх (Расія, Украіна), так і далёкіх (Нігерыя, Венгрыя, Швецыя). Першы раз быў найцяжэйшы. Не верылася, што валанцёры змогуць усё зрабіць, але атрымалася выдатна. Узгадаем: немагчымае магчыма.

Прачытаўшы гэты матэрыял, можна падумаць, нібы ўзнятыя Столманам і яго паплечнікамі праблемы не датычаць Беларусі. І ў гэтым пабачым тыповую памылку ўсіх рэвалюцыйных рухаў: не бачыць далей за свой нос. Як нельга наладзіць мір на зямлі з дапамогай ядзернай ракеты, так нельга пісаць анархісцкія заклікі ў несвабоднай праграме Word. Як нельга прафсаюзам дамагчыся падвышэння заробку для працаўнікоў без стачкі, так і нельга застацца свабодным, карыстаючыся несвабоднымі праграмамі, не зрабіўшы цяжкога кроку ад ляноты да самапавагі. Як бяглузда для стваральнікаў новых палітычных плыняў забараняць іншым распаўсюджваць свае ідэі, так жа бязглузда забараняць капіяваць створаныя табой творы мастацтва, музыкі, публіцыстыкі ды інш. Канечне, калі ўсё гэта робіцца не толькі дзеля капіталу.

І таму - немагчымае магчыма. І дзеля гэтага варта жыць.
Беспартыйны
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: